.: камунікат :.  .: аўтары :.

Алесь
СМАЛЯНЧУК

 

.: галоўная :.

.: біяграма :.

.: кнігі :.

.: артыкулы :.

:: Раман Скірмунт 

:: польскае
    пытаньне

:: гістарыяграфія

:: беларускі рух

:: вольныя
    муляры

:: рэцэнзіі

:: публіцыстыка

.: кантакт :.

«Нашаніўскі» варыянт ідэалогіі беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння пачатку ХХ ст.

Напрыканцы 18 ст. пачаўся працэс ператварэння Еўропы дзяржаў у Еўропу нацый. Паступова вызначыліся два галоўныя шляхі фармавання нацый і, адпаведна, два дамінуючыя варыянты нацыянальнай ідэалогіі. У Заходняй Еўропе нацыі ўзнікалі пераважна шляхам інтэграцыі дзяржаўных (грамадскіх) супольнасцяў. Пашырэнне палітычных і грамадзянскіх правоў, развіццё свабоднага рынка, усведамленне гістарычнасці ўласнай дзяржаўнасці, існаванне сваёй «нацыянальнай» або дзяржаўнай мовы... > працяг <


Ліцвінства, заходнерусізм і беларуская ідэя. ХІХ – пачатак ХХ ст.

aАдным з прыярытэтных накірункаў гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца даследаванне беларускага руху і фармавання нацыянальнай ідэі. Намаганні беларускіх даследчыкаў рубяжа ХХ ст. – ХХІ ст. былі плённымі. Працы Аляксея Каўкі, Юры Туронка, Міхася Біча, Станіслава Рудовіча, Алега Латышонка, Яўгена Мірановіча, Паўла Церашковіча, Сяргея Токця ды інш. паглыбілі нашыя веды пра працэс беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння ў самай шырокай трактоўцы гэтага паняцця... > працяг <


Нацыя ў пошуках гісторыі

Цікавасць да гісторыі – характэрная рыса грамадскага жыцця эпохі нацыяналізмаў. Якраз у гэты перыяд нараджаюцца нацыянальныя гістарыяграфіі, а гістарычная свядомасць, як спалучэнне ведаў пра мінуўшчыну з пэўнай сістэмы каштоўнасцяў або наборам ацэнак гістарычных фактаў, ператвараецца ў істотны фактар грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця.... > працяг <


У пошуках ворага польскай нацыі

Польска-беларускія адносіны ніколі не набывалі такой вастрыні і напружанасці як, напр., польска-літоўскія ў 20-30-я гг. ХХ ст. ці польска-украінскія падчас Другой сусветнай вайны. Аднак і яны перыядычна азмрочваліся канфліктамі, прычынай якіх найчасцей было нежаданне або няздольнасць зразумець іншы бок. Пра ўсё гэта красамоўна сведчыць складаны лёс польскай супольнасці ў Беларусі і беларускай – у Польшчы. Праўда, ацэньваючы пазіцыю беларускага боку, трэба ўлічваць, што на працягу большай часткі мінулага стагоддзя нацыянальную палітыку... > працяг <


Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі

Увосень 1999 г. споўнілася не толькі 60-годдзе трагічных вераснёўскіх падзей. 60-ю гадавіну адзначыла і гістарыяграфія гэтага пытання. Першыя спробы гісторыкаў апісаць і ахарактарызаць падзеі, якія адбываліся амаль што на іх вачах, з сённяшняга пункту погляду нельга лічыць навуковай гістарыяграфіяй. Савецкія гісторыкі выконвалі пэўны ідэалагічны заказ. Аднак гэтыя працы на працяглы час вызначылі асноўныя... > працяг <


“Польскае пытанне” ў “Гісторыі Беларусі” М. Доўнар-Запольскага

Паняцце “польскае пытанне” ў дачыненні да “Гісторыі Беларусі М.Доўнар-Запольскага носіць умоўны характар. Даследчык не карыстаўся гэтым тэрмінам. І таму размова пойдзе пераважна пра аўтарскую трактоўку месца і ролі Польшчы і палякаў у беларускай гісторыі. Перш чым звярнуцца да тэксту “Гісторыі Беларусі”, варта згадаць пра некаторыя ранейшыя публікацыі М.Доўнар-Запольскага, у якіх закраналася праблема польскай прысутнасці ў мінулым Беларусі. У першую чаргу гэта цыкл артыкулаў пад агульнаю назвай “Беларускае мінулае” (“Белорусское прошлое”)... > працяг <