 |
Лабынцаў Юрый Андрэевіч, нарадзіўся 17 сакавіка 1948г. у Маскве. Скончыў у Польшчы Вроцлаўскі універсытэт (1976), куды быў напраўлены у парадку студэнцкага абмену. У часы вучобы спецыялізаваўся у галіне славянскай філалогіі, бібліялогіі, культуралогіі і індалогіі; абараніў дзве магістэрскія дысертацыі (магістр бібліялогіі і магістр філалогіі). Кандыдацкая дысертацыя (філалагічныя навукі): “Кірылаўскае кнігадрукаванне у Супраслі і ягоная роль ў развіцці усходнеславянскіх культур канца ХVII-XVIII вякоў” (1980). Доктарская дысертацыя (філалагічныя навукі): “Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу і міжславяскія культурныя зносіны” (1991). Пасля заканчэння універсітэта працаваў у якасці малодшага навуковага супрацоўніка і старшага навуковага супрацоўніка у Навукова-даследчым аддзеле гісторыі кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі ім.У.І.Леніна. З 1989г. старшы навуковы супрацоўнік, а з 1999г. вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук (РАН). Большая колькасць прац прысвечана гісторыі, культуре, літаратуре усходнеславянскіх народаў, а таксама праблемам іх узаемасувязяў з Захадам. Агульны лік публікацый каля 500, сярод іх амаль 50 кніг і брашур, выдадзеных у разных краінах.
Прымаў удзел у шматлікіх навуковых канферэнцыях розных узроўняў, член рэдкалегій шэрага выданняў, у тым ліку міжнародных; член некалькіх расійскіх і міжнародных навуковых аб'яднанняў і асацыяцый; віцэ-старшыня Міжнароднай асацыяцыіі беларусістаў. Асноўныя узнагароды за навуковую дзейнасць: Скарынінская медаль (1990, Беларусь), Узнагарода ім.К.Астрожскага (1993, Польшча), Мажвідаўская юбілейная медаль (1998, Літва); лаурэат шэрага званняў Міжнароднага бібліяграфічнага цэнтра (1990-2000, Вялікабрытанія, ЗША) і інш.
З ранніх гадоў, рэалізуя сваю цікавасць да прыродазнаўчых навук, расліннага і жывёльнага свету, быў звязаны з расійскімі дзяржаўнымі дасдедчымі, вучэбнымі і рознымі грамадзкімі арганізацыямі гэтага профіля; спецыяльную прыродазнаўчую адукацыю не завяршыў. У гады вучобы ва Вроцлаўскім універсітэце актыўна удзельнічаў у эколага-турыстычнай дзейнасці, аб'ездзіў і абыйшоў амаль ня ўсю Польшчу, пазнаёміўся практычна з усімі яе найбольш вядомымі запаведнымі вугалкамі; тады ж зацікавіўся гісторыяй і практыкай лясных промыслаў у Еўропе, перад усім у усходнеславянскіх, заходнеславянскіх і літоўскага народаў. Прысвяціў шэраг сваіх кніг і артыкулаў культурнай і прыроднай спадчыне маскоўскага рэгіёну і Масквы. Адзін з актыўных ініцыятараў стварэння Прыроднага (канец 1960-х – пачатак 1970-х гг.) і Нацыянальнага (канец 1970-х – пачатак 1980-х гг.) парка “Ласіны востраў”, у якім пачаў працоўную дзейнасць і якому прысвяціў сваю першую публікацыю (1973). Шмат займаўся вывучэннем гісторыі, прыродных і культурных багаццяў Ласінага вострава, аўтар шэрага прац аб еўрапейскім пчалярстве у кантэсце развіцця культурных традыцыяў кантынента, у тым ліку пра бортніцтва і “бортныя лясы”, якіх калісь было нямала і ў маскоўскім навоколлі. У пачатку 1990-х гг. арганізаваў спецыяльную навуковую лабараторыю дзеля даследавання гэтай праблематыкі. Сувыканаўца навуковых распрацовак па арганізацыі і падтрымцы запаведных і асоба ахоўных тэрыторый (Масква і Падмаскоўе, Каўказ, севера-захад і цэнтр Расіі, Белавежская пушча ў Беларусі і інш.). Удзельнік і арганізатар многіх экспедыцый прыродазнаўчага і культуралагічнага плану у Расіі, краінах бліжняга і дальняга замежжа.
|
 |