Сяргей Ёрш

.: кантакт :: галоўная :: біяграма :: аўтары :: камунікат :.

 

   

галоўная

біяграма

кнігі

брашуры

выданьні

артыкулы

асобы
беларускі рэзыстанс
нацыянальны рух
слонімская гісторыя
сакрэтныя матэрыялы
рэцэнзіі
публіцыстыка

     

артыкулы / беларускі рэзыстанс

За волю і Бацькаўшчыну! Баявая партызанская прэса ў пасьляваеннай Беларусі, Пагоня (Горадня), 1994, № 19, 17-23 чэрвеня.

Пасьляваенная Заходняя Беларусь... Што мы ведаем аб ёй? Доўгі час бальшавіцкія ідэёлягі і гісторыкі ў сваіх “творах” клялі і палівалі брудам “банды белорусских буржуазных националистов”, якія не дазвалялі працоўным Заходняй Беларусі будаваць “счастливое социалистическое будущее”. Неяк сарамліва гэтыя гісторыкі пісалі пра тое, як “доблестные советские чекисты” аж да сярэдзіны 50-х гадоў не маглі зьнішчыць гэтыя самыя “банды”. Дык кім жа былі гэтыя “банды” і за што яны змагаліся? >> працяг <<

Пасьляваенны супраціў бальшавіцкім акупантам на Беларусі, Пагоня, 1995, № 23, 16-22.06, № 24, 23-29.06, № 26, 7-13.07, № 28, 21-27.07.

Наш народ “старэйшыя браты” і мясцовыя калябаранты заўсёды стараліся прынізіць. Яны любілі зьдзекавацца з нашай мовы, гісторыі... Беларусам першым было даручана ўвайсьці ў камунізм, а таму ў іх памяці не павінна было застацца нічога “нацыяналістычнага”. Мы спрадвечна былі “лепшымі сябрамі расейскіх братоў” і ніколі ў нас зь імі не было непаразуменьняў... Хто б рызыкнуў тады ўспомніць пра ваенны й паваенны супраціў бальшавікам? >> працяг <<

Беларускі нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусьветнай вайны, Пагоня, 1995, № 33, 1-7.09, № 34, 8-14.09, № 36, 29.09-5.10, № 37, 6-12.10.

Ужо паўстагодзьдзя прайшло пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, але да гэтага часу не сказана яшчэ ўся праўда пра антынямецкі супраціў на Беларусі. Дзесяткі пасьляваенных гадоў камуністычныя гісторыкі стваралі міт пра выключную ролю бальшавіцкай партыі ў кіраўніцтве антынямецкім падпольлем і партызанскім рухам, не дапускаючы аніякай рэвізіі ў гэтым пытаньні. Толькі беларускія і польскія эміграцыйныя гісторыкі ды непасрэдныя ўдзельнікі ваенных падзей, якія апынуліся на Захадзе, асьмельваліся выступаць са сваёй, не падобнай на афіцыйную, трактоўкай таго зацятага змаганьня, што ішло на абшарах нашай Бацькаўшчыны. >> працяг <<

Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка абавязковая
© Copyright by Сяргей Ёрш