|
|
|
PL
Сакрат
Яновіч (псеўд. Аляксандр Анташэвіч, Адоль Кастрыца, Колька Сплюх, К. Янкоўскі, Кастусь Янкоўскі, крыпт. С. Я., (С. Я.), (ся); 4.9.1936, мяст. Крынкі
Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Сябар Саюза польскіх пісьменьнікаў з 1970 г. Ганаровы сябар Міжнародчай Акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Нарадзіўся С. Яновіч у сям'і шаўца, Канстанціпа Яновіча, які меў таксама трохгектарпую гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у "вялікі горад Беласток", дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штотыднёвіку "Ніва", кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У 1973 г. завочна скончыў факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Пратэстуючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушаны пайсці на "чорную работу" — рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што ўзбагаціла яго жыццёвымі назіранпямі. Быў старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьмепнікаў у Беластоку (1976-1981). У апошнія гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавалыіікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (1981-1987). Старшыня партыі Беларускаедэмакратычнае аб'яднапне (з 1990). Жыве ў мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв. Яго дом (т. зв. Villa Sokrates) стаў беларускім культурным асяродкам. Тут атрымала бясплатна памяшканне рэдакцыя штомесячніка "Czasopis".
Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка "Ніва". Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр "Загоны" (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага "Сярэбраны яздок" (Мн., 1978), кніг "Думкі пра аўтаномію" (Беласток, 1981), "Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім" (Нью-Йорк, 1984) "Самасей" (Мн., 1992), "Доўгая сьмерць Крынак" (Беласток; Бельск, 1993), "Лістоўе—лістове" (Беласток, 1995), "Сцяна, (Мн., 1997) і інш. У перакладзе на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы "Вялікі горад Беласток" (Варшава, 1973), "Забыцці" (Вроцлаў, 1978), "Сцяна" (Ольштын, 1979), "Самасей" (Варшава, 1981), "Малыядні" (Варшава, 1981), "Сярэбрапы яздок" (Варшава, 1984), "Трэцяя пара" (Беласток, 1985), а таксама эсэ "Беларусь, Беларусь" (Варшава, 1987; Беласток, 1993), якое выклікала вялікую палеміку, прыцягпула ўвагу да патрэб беларусаў у Польшчы. Проза С. Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Пісьменнік адным з першых паказаў у Польшчы адчужэпне ўлады ад народа ("Сцяна"), духоўную трагедыю ўчарашняга вяскоўца ў горадзе ("Самасей"), у сувязі з чым у аўтара былі цяжкасці з друкаваннем — як на Беласточчыне, так і ў БССР. Напісаў некалькі драматычных твораў, якія выйшлі асобнымі выданпямі ("Зборнік сцэнічных твораў", "Не пашанцавала"). Пераклаў на польскую мову "Вітражы" Я. Брыля, п'есу Я. Шабана "Шрамы" (для Драматычнага тэатра імя А. Вянгеркі ў Беластоку). Аўтар літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы і гуртуюцца ў "Белавежы", эсэ пра польска-беларускія сувязі. Мініяцюры-імпрэсіі С. Яновіча выйшлі асобнымі выданнямі ў Лопдане — у арыгінале і перакладзе Ш. Акінэр на англійскую мову, у Венецыі — у перакладзе на італьянскую і англійскую мовы. Паводле слоў пісьменніка, рукапісы яго твораў знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, БДАМЛіМ і музеях у Мінску, бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане, бібліятэцы "Асалінэум" у Вроцлаве, Акруговым музеі ў Беластоку і інш.
Узнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і іншымі ўзпагародамі.
Ляўрэат прэстыжнай польскай узнагароды
імя Анджэя Дравіча.
Баляслаў Харкевіч
крыніца: Хто ёсць хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Частка 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах / Рэдакцыйная калегія: А. Мальдзіс і інш. - Мн. "Энцыклапедыкс", 2000. - 334 с.
|
|

|