|
|
::
ГІСТОРЫКІ ::
| ::
Алесь БЕЛЫ :: |
Белы
Алесь (Аляксандр
Валерыянавіч, н.17.02.1968,
г. Мінск) бел. гісторык.
Скончыў Беларускі
палітэхнічны
інстытут (1989),
Кінгстанскую школу
бізнэса ў
Вялікабрытаніі (1996).
Даследуе гісторыю
картаграфіі;
іканаграфію ВКЛ
Сярэднявечча і Новага
часу; гісторыю
дыпламатыі і замежных
сувязяў ВКЛ; уплыў
заходнееўрапейскіх
культурных,
тэхналагічных і
эканамічных рэалій на
фарміраванне
матэрыяльнай і
духоўнай культуры
Беларусі... працяг>>>
|
|
 |
| ::
Юры
ГАРДЗЕЕЎ :: |
Юры
Гардзееў
- нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст. У 1988-1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута “Белспецпраектрэстаўрацыя”. У 1993-1995 гг. - выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996-1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча)...
працяг>>>
|
|
 |
| ::
Юры
ЛАБЫНЦАЎ
- гісторык :: |
Лабынцаў
Юры Андрэевіч,
нарадзіўся 17 сакавіка
1948г. у Маскве. Скончыў
у Польшчы Вроцлаўскі
універсытэт (1976), куды
быў напраўлены у
парадку студэнцкага
абмену. У часы вучобы
спецыялізаваўся у
галіне славянскай
філалогіі,
бібліялогіі,
культуралогіі і
індалогіі; абараніў
дзве магістэрскія
дысертацыі (магістр
бібліялогіі і магістр
філалогіі).
Кандыдацкая
дысертацыя (філалагічныя
навукі): “Кірылаўскае
кнігадрукаванне у
Супраслі і ягоная
роль ў развіцці... працяг>>>
|
|
 |
| ::
Антон
МІРАНОВІЧ :: |
Антон
Мірановіч - кіраўнік Катэдры Гісторыі Культураў Памежжа ў Інстытуце Гісторыі Ўнівэрсытэту ў Беластоку. Займаецца гісторыяй усходняе царквы ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па гэтаму пытаньні...
працяг>>>
|
|
 |
| ::
Яўген МІРАНОВІЧ
:: |
Яўген
Мірановіч - у 1980 годзе закончыў гісторыю на Факультэце Гуманітарных Навук Філіялу Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку. Пасьля працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдніх школах. Доктарскую дысэртацыю на тэму „Беларуская нацыянальная меншасьць у Народнай Польшчы 1944-1949” (Białoruska mniejszość narodowa w Polsce Ludowej 1944-1949) абараніў у 1990 г. на Факультэце Журналістыкі...
працяг>>>
|
|
 |
| :: Алесь
СМАЛЯНЧУК :: |
Алесь Смалянчук - нарадзіўся ў траўні 1959 г. на Слонімшчыне. Закончыў СШ №1 у г.Слоніме ў 1976 г. Паступіў на гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы (з 1978 г. – Універсітэт). Закончыў у 1981 г. Працаваў настаўнікам у сярэдніх школах Гародні. Адслужыў у Савецкай арміі (1981-1983). Ізноў працаваў школьным настаўнікам, потым навуковым супрацоўнікам...
працяг>>>
|
|
 |
| :: Марыяна САКАЛОВА :: |
Марыяна Сакалова -
кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі 19 – пачатку 20 стагоддзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, член Міжнароднага таварыства інтэлектуальнай гісторыі. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці гісторыя і англійская мова, аспірантуру Інстытута гісторыі
працяг>>>
|
|
 |
| :: Сяргей
ТОКЦЬ :: |
Токць Сяргей (Сяргей Міхайлавіч, н. 12.04.1968, в.Бершты Гарадзенскай вобласці) бел. гісторык. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага...
працяг>>>
|
|
 |
| :: Сяргей
ЁРШ :: |
Сяргей Ёрш
(Сяргей Іванавіч, н. 29.02.1972, г. Слонім Гарадзенскай вобласьці), беларускі гісторык, журналіст. Скончыў слонімскую СШ № 1 (1989), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка (1994). Служыў у беларускім войску (1994-95). Працаваў дырэктарам Народнага музэю СШ № 4 г. Слоніма (1995-97), журналістам газэтаў “Газета Слонімская” (1997-2001), “День” (2002), “Наша ніва”
(2002-2004)...
працяг>>>
|
|
 |
|
|