|
хронiка Белай Русi
рэзюмэ: by
eng
de
поўны
тэкст
рэцэнзii
палеміка
апошнія
артыкулы
матэрыялы па картаграфii
Беларусь на Эбсторфскай
карце
Планы з калекцыі
Фюрстэнхофа
план
Полацка 1707 г.
Ідрысi
cкладаны варыянт
cпрошчаны варыянт
Менск. Загадкавы медзярыт
“Лiтоўская кунсткамера”
Голад у краiне Русь i Лiтва
лятучыя лісткі пра
Полацк
пра Дальберга i ягоны дзённiк
артыкулы
“белае” пiва
бручка
верашчака і мачанка
грэчка
калдуны
капытка ці
капыткі?
кілбаса, пальцам пханая
кішка
крамбамбуля
«Культавы» селядзец
лазанкі
Марцін Святы
— губіцель гагаты
смажні, кнышы, кулебякі
харчаванне ў перыяд ВКЛ
харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
In Laudem Cerevisiae
На хвалу Піва
Belarusian Beer Lacks
Genealogy
Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
радыёперадачы
"Беларуская Атлантыда"
На Хвалу Піва
Белая Русь… Science
Fiction?
Тэатр сармацкага жэсту
Гарбата ў Беларусі
Мінулае беларускага
баброўніцтва
Камора тартураў...
Сярэднявечныя сьмяротныя
пакараньні
Cелядзец па-беларуску
125-гадовы юбілей
“трэцяга сэктару” Беларусі
Дабрабыт магілёўца...
Віно ў беларускай традыцыі
Традыцыя вырабу сыроў
у Беларусі
Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.
| |
Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. 2003.
Укладальнікі У. Арлоў, З.
Герасімовіч
Новая, у чымсьці сенсацыйная, 320-старонкавая кніга прадстаўляе папулярную версію гісторыі нашай краіны ад глыбокай старажытнасці да 1918 г. У кнізе, надрукаванай у славацкай друкарні Neografia, больш за 1800 ілюстрацый, з іх амаль палова каляровыя, - у тым ліку летапісныя мініятуры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі - многія з якіх дагэтуль невядомыя не толькі паспалітаму чытачу, але і прафесійным гісторыкам.
Гэта найбольш радыкальная спроба пашырыць візуальную прастору беларускай гісторыі, і, кажучы шырэй, беларускай культуры ці не за ўсю амаль 500-гадовую гісторыю нашага кнігадрукавання. Дагэтуль найлепшым выданнем падобнага кшталту была “Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі” выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя”. Але колькасць працы па выяўленню і сістэматызацыі каштоўнага ілюстратыўнага матэрыялу, пошуку форм яго падачы, выдаткаваная творчым калектывам (аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак Зміцер Герасімовіч, кансультант па падборы ілюстрацый – Алесь Белы. рэдактар тэксту – Зміцер Санько) , укладзеная ў гэты праект, у шмат разоў перавышае ўсе папярэднія аналагі. Дагэтуль мы маглі толькі марыць пра такое даступнае, пераканаўчае, цікавае асвятленне айчыннай гісторыі – а значыць, і пра шырокую, на ўзроўні “паспалітага” чалавека вядомасць хаця б асноўных вех і персаналій гэтай гісторыі, без чаго немагчымая самаідэнтыфікацыя чалавека як належнага да культуры незалежнай еўрапейскай краіны.
Праца над гэтым праектам ішла больш за 2 гады і зазнала шмат цяжкасцяў. У цывілізаваных краінах гістарычныя выявы, патрэбныя для кніг такога кшталту не толькі падрабязна апісаныя і каталагізаваныя, але і сабраныя ў даступныя як даследчыкам, так і выдаўцам навуковых і папулярных выданняў графічныя зборы (picture libraries). Менавіта гэта робіць на Захадзе параўнаўча лёгкай справай выданне маляўнічых і інфарматыўных кніг для шырокага чытача (так званых fact books) па розных перыядах і аспектах гісторыі -- кнігі выдавецтваў Dorling Kindersley, Usborne Publishing, Tessloff Verlag і інш. “Замак”, “Вікінгі”, “Рымляне”, “Гісторыя сярэдніх вякоў”, “Крыжакі” і г.д. – з’яўляюцца ў рускім перакладзе адна за адной і, між іншым, карыстаюцца шырокай папулярнасцю і на нашым рынку. Не з’яўляецца праблемай і пошук “галіновых” кансультантаў з шырокім позіркам не толькі на сваю спецыфічную тэматыку, але і на сумежныя гістарычныя дысцыпліны – археолагаў, нумізматаў, мастацтвазнаўцаў, картографаў, спецыялістаў па гісторыі розных аспектаў матэрыяльнай культуры і г.д. Карацей, звычайна такія кнігі – плён добра скаардынаванай працы вялікіх аўтарскіх калектываў. У сённяшняй Беларусі такая зладжаная праца лепшых даследчыкаў з шэрагу розных прычынаў амаль немагчымая. Хочацца спадзявацца – пакуль што. Таму новая кніга, зробленая амаль на чыстым энтузіязме, заслугоўвае ўвагі і пашаны чытача. Нельга не сказаць добрага слова і ў адрас англійскай фірмы Angloproject Corporation Limited, чыё шчодрае фундатарства дапамагло забяспечыць друк кнігі на недаступным пакуль што ў нашай краіне паліграфічным узроўні.
Новая кніга ставіць пытанне: ці не надыходзіць пара парупіцца аб якасна новай арганізацыі нашай іканаграфічнай спадчыны? Ці магчымае ў сённяшняй Беларусі існаванне выдавецтва, якое б спецыялізавалася на выпуску падобных кніг – прывабных, змястоўных, непалітызаваных, добра ілюстраваных fact books? Уявім сабе выкананыя ў такім стылі кнігі “Нашы грошы”, “Наша шляхта”, “Нашы карты”, “Наша мова”. Шмат кніг такога кшталту, якія асвятляюць розныя аспекты польскай культуры, выдала ўжо ў серыі A to Polska wlaśnie ўроцлаўскае Wydawnictwo Dolnośląskie – многія з іх змяшчаюць багата “беларускага” матэрыялу. Ці не надыходіць час і нам “замахвацца” на праекты такога прафесійнага і эстэтычнага ўзроўню – каб адказаць нарэшце сабе на пытанне: а чым уласна ёсць Краіна Беларусь?
|