Алесь БЕЛЫ

біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english   |   кантакт

 

  картаграфiя

  хронiка Белай Русi
      рэзюмэ: by   eng   de
      поўны тэкст
      рэцэнзii
      палеміка
      апошнія артыкулы
  матэрыялы па картаграфii
      Беларусь на Эбсторфскай
         карце

      Планы з калекцыі
         Фюрстэнхофа

      план Полацка 1707 г.
      Ідрысi
              cкладаны варыянт
              cпрошчаны варыянт

 
  іканаграфiя

  Менск. Загадкавы медзярыт
  “Лiтоўская кунсткамера”
  Голад у краiне Русь i Лiтва
  лятучыя лісткі пра Полацк
  пра Дальберга i ягоны дзённiк
 
  наша страва

  артыкулы
      “белае” пiва
      бручка
      верашчака і мачанка
      грэчка
      калдуны
      капытка ці капыткі?
      кілбаса, пальцам пханая

      кішка
      крамбамбуля
      «Культавы» селядзец
      лазанкі
      Марцін Святы — губіцель  гагаты
      смажні, кнышы, кулебякі
      харчаванне ў перыяд ВКЛ
      харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
      In Laudem Cerevisiae

         На хвалу Піва

      Belarusian Beer Lacks
         Genealogy

      Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
  радыёперадачы
    "Беларуская Атлантыда"

      На Хвалу Піва
      Белая Русь… Science
         Fiction?
      Тэатр сармацкага жэсту
      Гарбата ў Беларусі
      Мінулае беларускага
         баброўніцтва

      Камора тартураў...
      Сярэднявечныя сьмяротныя
         пакараньні

      Cелядзец па-беларуску
      125-гадовы юбілей 
         “трэцяга сэктару” Беларусі

      Дабрабыт магілёўца...
      Віно ў беларускай традыцыі
      Традыцыя вырабу сыроў
         у Беларусі

 
  іншыя артыкулы

Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.

  тэатр сармацкага жэсту

Дыктар : Коли ж до тебе паничик приедеть, частуй же его достатком, да ещё и жонку свою подле его посади. А он седить, як бес надувшись, морокуеть, шапкою, дей, перекривляет и з жонкою нашептывает, дей и в долонку скробеть. Да коли ж бы гетакого черта кулаком в морду, или по лицом, по хрибте… ! Нехай бы морды такой поганой не надымал.

Вячаслаў Ракіцкі: Колькі маляўнічых жэстаў адразу ў невялікім фрагменце “Прамовы Мялешкі”, які толькі што прагучаў ! Сэнс адных зразумелы без дадатковых тлумачэнняў – асабліва “кулаком в морду”, другія, магчыма, ўжо выйшлі з ужытку. Напрыклад, паскрэбці ў далонку было калісьці самым простым, распаўсюджаным па усёй Усходняй Еўропе, спосабам зрабіць жанчыне непрыстойную прапанову. Жэсты, як словы – з'яўляюцца, мяняюць свае значэнні з часам, знікаюць. Кожная нацыя і кожная эпоха маюць свой слоўнік жэстаў, які на жаль, рэдка фіксуецца сучаснікамі, так что з часам мова жэстаў робіцца як бы кітайскай граматай для нашчадкаў. Якімі былі жэсты нашых продкаў ? Сённяшні мой суразмоўца – АБ.

Алеь Белы: Мне хацелася б крыху распавесці перш за ўсё пра сістэму жэстаў, якая існавала ў вышэйшых пластах нашага старасвецкага грамадства. Калісьці яна надзвычай уражвала ўсіх замежных гасцей. Зараз прынята лічыць, што сярод еўрапейцаў вылучаюцца сваёй экспрэсіунасцю італьянцы. Але у часы росквіту Рэчы Паспалітай нават італьянцаў здзіўляла маляўнічасць, пафаснаць, тэатральнасць шляхецкіх жэстаў. Было нават такое паняцце – “сармацкая грацыя”, штосьці абсалютна нябачнае у Еўропе. 

Дыктар: Калі б мяне спыталі, якая рыса гэтага чалавека перш за усё кідаецца у вочы, я б сказау: "Старамодная галантнасць". Ён быу цудоўна выхаваны, гэты лялёныш, выхаваны у духу правінцыяльнай шляхецкай гжэчнасці, якая смяшыць нас. (Караткевіч, Дзікае паляванне)

Здаецца, менавіта “сармацкую грацыю” меў на ўвазе Караткевіч у «Дзікім паляванні караля Стаха», апісваючы Бермана – вядома ж, персанажа адмоўнага. Як, дарэчы, і усе іншыя найбольш маляўнічыя персанажы "Дзікага палявання". На жаль, цягам цэлага стагоддзя у новабеларускай літаратуры усё, што было звязана з жыццём вышэйшых пластоў грамадства, малявалася выключна чорнай фарбай.

ВР: Жыццё шляхты, асабліва ў барокавыя 17-18 ст., сваёй маляўнічасцю, непаўторнай пластыкай вельмі нагадвала тэатр. 

АБ: Так, і гэта не толькі назіранне з сённяшняга пункту гледжання, але і свядомая пазіцыя людзей таго часу. Vіta est scenae sіmіlіs. “ Жыццё падобнае на сцэну” – гэтае лацінскае выслоўе было вельмі папулярным. Большая частка жыцця шляхціца праходзіла на публіцы – на сейміках, на паляваннях, касцёльных набажэнствах, на балях і бяседах – таму кожны чалавек, які хацеў здавацца прыстойным, жыў не сам па сабе, а увесь час як бы граў пэўную ролю ў велізарным тэатры пад адкрытым небам, якім была ўся Рэч Паспалітая. Пра матэрыяльны дабрабыт шляхта не вельмі клапацілася, бо нейкі прыстойны узровень быу амаль гарантаваны, і таму прыярытэт у сістэме каштоўнасцяў належаў вонкавым эфектам. Кожны хацеў сыграць сваю ролю найбольш яскрава і таленавіта, каб выклікаць захапленне і зайздрасць суседзяў. І тут было немагчыма абысціся без адмысловых знакаў, якімі выражалі самыя розныя эмоцыі, але і пацвярджалі належнасць чалавека да пэўнага сацыяльнага кола, служылі як бы паролем, па якім апазнавалі сваіх.

ВР: Які сармацкі жэст быў самым распаўсюджаным, самым характэрным ?

АБ: Паклон. Так званы “уклон польскі” ўражваў іншаземцаў яшчэ у канцы 18 ст. У паклон трэба было ўкласці ўсю магчымую павагу да таго, каго віталі. Левую руку прыціскалі да сэрца, правай як бы падмяталі падлогу. Такі стыль жэстаў, відаць, паходзіу з Усходу, з Турцыі, але быу перапрацаваны і прыстасаваны пад нашы рэаліі жыцця. Багдановічава “гэй, чалом табе, чалом, Беларусь” – менавіта пра такі паклон.

ВР: А цалаванне рукі ?

АБ: Канешне, гэта таксама вельмі тыповы шляхецкі жэст. Да нашых часоу дажыу толькі звычай цалаваць рукі жанчынам, але дауней у сармацкай сістэме жэстау пацалунак адыгрывау асаблівую ролю. Дарэчы, у 16 ст. у Польскім каралеустве пацалунак, пад уплывам заходнееурапейскіх манерау, лічыуся ужо чымсьці амаль непрыстойным, даравальным хіба што невыкшталцоным дзікунам – русінам ды ліцвінам. Але у наступныя стагоддзі па меры сцвярджэння сармацкай эстэтыкі рознага кшталту пацалункі зрабіліся абавязковым элементам рытуалу таварыскіх а нават і афіцыйных зносінау. 

ВР: То можна сказаць, беларускія ці ліцвінскія звычаі аказалі пэуны уплыу на фарміраванне "сармацкай" сістэмы жэстау ва усёй Рэчы Паспалітай ?

АБ: Я думаю, што так. Невыпадкова ж ці не самыя маляунічыя прыклады старадауніх жэстау апісаныя ліцвінамі, такімі, як Міцкевіч ці Ходзька. Можа быць, прычына у тым, што сармацкі стыль сцвярджау сябе найперш у сутыкненні з іншымі, нееурапейскімі, цывілізацыямі, таму многія яго стандарты выпрацоуваліся у нас, а не у “карэннай” Польшчы.

ВР: То вернемся да пацалункау. 

АБ: Добра. Цалавалі не толькі рукі. У залежнасці ад дыстанцыі, якая падзяляла кліента ад пратэктара , лічылася прымальным цалаваць таго у грудзі, бруха, і нават распластвацца ніцма, прыабняушы вышэйшага па статусе за калені.

Дыктар:

Герваз, прыкленчыўшы, калені генерала
У замілаванні абдымаў, бесперастанку,
Выгукваючы: - як удала ! Ты, мапанку,
Канфедэратам быу: твой кожны удар, размашка –
Прыёмы з рыцарскіх часоу…

ВР: Вось табе і "залатая шляхецкая вольнасць". Дзе ж тут славутая "панібрацкая" роунасць ?

АБ: Ну так, усё, на жаль, з часам дэградуе. Чым больш узмацнялася няроунасць унутры шляхецкага саслоуя, чым больш залежнымі рабіліся кліенты усемагутных магнатау, тым больш сервілізму, прыніжанасці з'яулялася і у жэстах.

Яшчэ адзін тыпова патэрналісцкі жэст - сцісканне далонямі галавы укленчыушага. Так бацькі звычайна бласлаулялі сыноу перад адказнымі момантамі жыцця – выправай на вайну, на штудыі, або шлюбам. Жэст, запазычаны, бадай, з касцёльнай практыкі. Менавіта так – па-святарску, і адначасова (пакрыёма) па-бацькоуску у Міцкевіча багаслауляе Тадэвуша ксёндз Робак, ён жа – Яцак Сапліца:

Дыктар:

Тадэвуш дзядзьку абнімау на развітанне,
Як мог, так сіліуся стрымаць сваё рыданне,
Ступіу да ложка, моучкі узяу руку ксяндзову,
Пацалавау, зірнуу у твар, а ксёндз – ні слова.
Ды вось схапіу – і рукі накрыж на чупрыне –
Багаславіу, к грудзям прыціснуу: - З Богам, сыне !

ВР: Атрымліваецца, што усе шляхецкія жэсты так ці інакш выражалі дачыненні панавання і падначалення…

АБ: Ну, на тое ж яны былі і феадалы… Але не зусім так. Былі і чыста таварыскія жэсты, прынятыя паміж роунымі. Напрыклад, пры праходзе праз дзверы ці сяданні за стол трэба было усялякімі спосабамі пастарацца саступіць першынства іншаму. Памятаеце, ў “Рэвізоры” Добчынскі і Бобчынскі фацэтна спрачаюцца за права прапусціць адно аднаго першым у дзверы ? Гэта не нейкая выпадковасць, а старадаўні звычай, падгледжаны Гогалем яшчэ ў дзяцінстве ва ўкраінскай шляхты. Звычай, які паходзіу з тых яшчэ часоу, калі Украіна была часткай Рэчы Паспалітай.

ВР: Дарэчы пра застолле. Значная частка жыцця "сарматау" праходзіла менавіта за сталом. Якія жэсты тут ужываліся ?

АБ: Ну, гэта магло б стацца тэмай асобнай гутаркі. Піяцкія рытуалы шляхты сваёй складанай сімволікай чымсьці нагадваюць мне японскую чайную цырымонію, дзе кожны жэст мае асаблівае значэнне. Адмысловыя застольныя жэсты, якіх мы сёння ніколі не сустрэнем у рэальным жыцці, можна доуга пералічваць. Узяць, скажам, традыцыю не здымаць за сталом галауных уборау, якая заняпала толькі у 18 ст. – затое пры прамауленні тостау, ці, як тады казалі, “поуных”, шапкі трэба было здымаць і піючы, усім уставаць. Але асабліва здзіуляла іншаземцау традыцыя разбіваць пасля найбольш важных тостау кубкі. Той, хто атрымліваў келіх з рук больш тытулаванай, або старэйшай па ўзросце асобы, або прыгожай дамы, выпіўшы паднесены напой, разбіваў келіх, каб прадэманстраваць, што ніхто больш не годны піць з яго ў будучыні. Некалькі такіх выпадкаў асабліва ўрэзаліся ў памяць сучаснікау… На пачатку 17 ст. у Талачыне гетман Хадкевіч разбіў келіх, паданы яму каралём Жыгімонтам Вазам, аб уласную галаву. На што кароль адказаў: 

Дыктар:

Пане гетмане, не разбівайце гэтую галаву, бо шмат чаго нам ад яе залежыць. 

Яшчэ адзін цікавы выпадак такога кшталту амаль на 150 год пазней апісвае Марцін Матушэвіч. Пэуная панна Шамоуская, адпіушы віна са “страмяннога”, г.зн. развітальнага, кубку, падала яго маладому шляхціцу Салагубу, які ужо сядзеу на кані, рыхтуючыся ад'ехаць. Той, выхіліушы віно на зямлю, паставіу кубак паміж конскімі вушамі, разбіу яго стрэлам з пісталета, саскочыу з каня і распластауся на зямлі перад старым Шамоускім, просячы аб руцэ пекнай панны. Ну як тут было адмовіць ?

ВР: Дык што, калі пэўныя палітыкі разбіваюць келіх аб падлогу пасля падпісання саюзнай дамовы з Расіяй, яны не наследуюць “исконно русский обычай” ?

АБ: Атрымліваецца, што не ! З жэстамі, як і са словамі, адбываецца цікавая рэч. Яны ўзнікаюць у вышэйшых пластах грамадства, а потым паступова як бы спускаюцца ўніз па прыступках сацыяльнай лесвіцы. Так што ў беларускай вёсцы другой паловы 20 ст. ужо не ведалі пра паходжанне гэтага жэсту. Вось такі даволі сумны кур'ёз: жэст, які суправаджаў чарговае адлучэнне Беларусі ад Еўропы, перш за усё ад нашых колішніх суседзяў па Рэчы Паспалітай, быў запазычаны са старапольскага рытуалу – канешне ж, несвядома.

ВР: Калі жыццё сармата было тэатрам, тэатрам пантамімы не ў апошнюю чаргу – то ці былі ў гэтым тэатры свае зоркі, ігра якіх пакідала асабліва незабыунае уражанне, памяць пра якіх перадавалася і наступным пакаленням ?

АБ: Ёсць такое досыць распаўсюджанае старабеларускае прозвішча “Палітыка”, якое мне вельмі падабаецца. Калісьці так называлі не заўзятых палітыканаў, а менавіта людзей, спрактыкаваных у правілах шляхецкага этыкету, якія ўсімі сваймі паводзінамі – словамі, рухамі, мімікай – найлепш адпавядаў агульнапрынятым стандартам і схіляў да сябе людзей. У кожным павеце і нават у кожным засценку была свая мясцовая зорка адпаведанага маштабу. Ягонае майстэрства магло быць фармальна адзначанае годнасцю павятовага маршалку, але гэта як са званнем народнага артыста – галоунае не фармальны тытул, а народнае прызнанне, якое немагчыма сфальсіфікаваць. 
У Міцкевічавым “Пане Тадэвушы” не столькі Граф, колькі ключнік Герваз увасабляюць тыповага сармата. Але самым выдатным акторам “сармацкага тэатру” ва ўсёй гісторыі Рэчы Паспалітай быў наш зямляк, берасцейскі кашталян Марцін Матушэвіч. Вось ужо хто ведаў да драбніц, пры якой нагодзе які жэст ужыць. Флемінгаў цалаваў у бруха, а Радзівілаў і Чартарыйскіх – у ногі, і ў той жа час тонка адчуваў момант, калі з усімі імі магчыма было лаяцца як роунаму. Умеу весела смяяцца, калі адчувау горыч, і плакаць, калі разбірала весялосць. Мне здаецца, што нават сучасным студэнтам, вывучаючы акторскае майстэрства, не грэх было б звяртацца да традыцый “тэатру сармацкага жэсту”.


біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english
картаграфiя  
|   хронiка Белай Русi   |   матэрыялы па картаграфii   |   іканаграфiя
матэрыяльная культура  
|   артыкулы   |   радыёперадачы   |   іншыя артыкулы
камунікат  
|   аўтары

© Copyright Ales' Bely 2004