|
хронiка Белай Русi
рэзюмэ: by
eng
de
поўны
тэкст
рэцэнзii
палеміка
апошнія
артыкулы
матэрыялы па картаграфii
Беларусь на Эбсторфскай
карце
Планы з калекцыі
Фюрстэнхофа
план
Полацка 1707 г.
Ідрысi
cкладаны варыянт
cпрошчаны варыянт
Менск. Загадкавы медзярыт
“Лiтоўская кунсткамера”
Голад у краiне Русь i Лiтва
лятучыя лісткі пра
Полацк
пра Дальберга i ягоны дзённiк
артыкулы
“белае” пiва
бручка
верашчака і мачанка
грэчка
калдуны
капытка ці
капыткі?
кілбаса, пальцам пханая
кішка
крамбамбуля
«Культавы» селядзец
лазанкі
Марцін Святы
— губіцель гагаты
смажні, кнышы, кулебякі
харчаванне ў перыяд ВКЛ
харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
In Laudem Cerevisiae
На хвалу Піва
Belarusian Beer Lacks
Genealogy
Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
радыёперадачы
"Беларуская Атлантыда"
На Хвалу Піва
Белая Русь… Science
Fiction?
Тэатр сармацкага жэсту
Гарбата ў Беларусі
Мінулае беларускага
баброўніцтва
Камора тартураў...
Сярэднявечныя сьмяротныя
пакараньні
Cелядзец па-беларуску
125-гадовы юбілей
“трэцяга сэктару” Беларусі
Дабрабыт магілёўца...
Віно ў беларускай традыцыі
Традыцыя вырабу сыроў
у Беларусі
Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.
| |
Гэтае слова сёння наўрад ці можна пачуць у крамах ды “установах грамадскага харчавання”. Праўда, страва, якая ім даўней абазначалася, не знікла дашчэнту, шмат дзе на вёсках прынамсі адзін з яе варыянтаў гатуюць і цяпер, хіба што называюць інакш. Хто не ведае традыцыйнай крывянкі? У адвараныя або сырыя крупы (як правіла грэцкія, радзей ячныя або рысавыя) дадаюць тлушч, скваркі, прыправы і свежую свіную кроў, перамешваюць і кладуць (наліваюць) у тоўстыя cвіныя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам замест круп кладуць муку. Свежая кроў у хатніх умовах даступная толькі пад час забіцця свінні, таму гэта сезонная страва. Прамысловасць магла б рабіць яе цэлы год, але тая крывяная кілбаса, якая прадаецца ў нашых крамах, мае мала агульнага са шматвекавой беларускай традыцыяй. Зусім не так у Польшчы, дзе традыцыйная крывяная кілбаса (там яе называюць кашанка) даступная ўсюды і заўжды. Яна мае дыяметр каля 5 см і даўжыню з далонь, чорнафіялетавага колеру.
Гарадзенскі мясакамбінат цяпер вырабляе трохі розных "кашанак" (слова хутчэй польскае), з цалкам русіфікаванымі, нават калі з налётам «крэсовасці», назвамі: «Выборова», «Пикантная», «По- гродненски». Бо Горадня, на жаль - унікальны горад, дзе польскі і рускі культурныя шавінізмы выдатна ладзяць паміж сабой, не маючы патрэбы ў беларускім пасярэдніцтве.
Даўняя беларуская назва гэтай стравы была менавіта кішка, так яе спрэс называюць старабеларускія пісьмовыя крыніцы. Паводле легенды, прозвішча даўняга магнацкага роду Кішак паходзіць ад таго, што заснавальнік, – ці то Пётр, ці то Станіслаў (XV ст.), – вельмі любіў такую кілбасу. Літоўцы называюць яе vėdarai, што азначае перакладаецца як “кішкі” або “вантробы” – зрэшты, множны лік як варыянт назвы нярэдкі і ў Беларусі. Вядомы варыянт кішкі з грэцкай крупой, але без крыві – з варанай свінінай.
У ХІХ ст., калі шырокае распаўсюджанне бульбы выклікала сапраўдную рэвалюцыю ў харчаванні беларусаў, з’явіўся новы тып кішкі – кілбаса з таркаванай бульбы са свінымі скваркамі. Паступова словам кішка пачалі называць пераважна такі тып кілбасы, а традыцыйную з крыві і грэчкі – болей крывянка, хаця нельга сказаць, што такі падзел праводзіўся паслядоўна. Новы тып кішкі шырока распаўсюдзіўся ў Беларусі і Літве, а ад нас трапіў і ў Польшчу – як тыповая “крэсовая” страва, з горка-настальгічным прысмакам 1944 году. Бульбяная кішка, хаця і з’явілася ў Беларусі значна пазней за крывяную, знікла раней. Ужо некалькі гадоў у старажытным Супраслі, калісьці цытадэлі беларускай культуры, штогод у траўні-чэрвені праводзіцца Чэмпіянат Свету ў прыгатаванні бульбяной кішкі і бульбяной бабкі, хаця мне не даводзілася чуць пра ўдзел у ім беларускіх каманд. Прынамсі, паспяховы.
Шкада кішкі, і бульбяной, і крывяной, і слова, і стравы. Слова карэннае беларускае, бо па-польску гэтая частка ворганаў стрававання называецца jelita, а kiszka, відавочнае запазычанне з беларускай, ужываецца толькі як назва бульбяной кілбасы. Але ў сучасных слоўніках беларускай мовы не знойдзеце такога значэння – толькі “гумавая або брызентавая трубка для падачы вады”. Сапраўды, на супрасльскім чэмпіянаце такая кішка выглядала б вельмі недарэчна. Затое беларусы адны з самых моцных у свеце ў пажарным мнагаборстве...
Некалькі парадаў тым, хто захацеў бы абараніць у Супраслі гонар краіны. Напаўняйце кішку максімум на 2/3 аб’ёму i не забывайцеся накалоць кожны кавалак у некалькіх месцах відэльцам, бо інакш успучыць. Таксама не палянуйцеся прынамсі раз перагарнуць кішку, каб забяспечыць раўнамернасць запякання.
Алесь Белы
|