Алесь БЕЛЫ

біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english   |   кантакт

 

  картаграфiя

  хронiка Белай Русi
      рэзюмэ: by   eng   de
      поўны тэкст
      рэцэнзii
      палеміка
      апошнія артыкулы
  матэрыялы па картаграфii
      Беларусь на Эбсторфскай
         карце

      Планы з калекцыі
         Фюрстэнхофа

      план Полацка 1707 г.
      Ідрысi
              cкладаны варыянт
              cпрошчаны варыянт

 
  іканаграфiя

  Менск. Загадкавы медзярыт
  “Лiтоўская кунсткамера”
  Голад у краiне Русь i Лiтва
  лятучыя лісткі пра Полацк
  пра Дальберга i ягоны дзённiк
 
  наша страва

  артыкулы
      “белае” пiва
      бручка
      верашчака і мачанка
      грэчка
      калдуны
      капытка ці капыткі?
      кілбаса, пальцам пханая

      кішка
      крамбамбуля
      «Культавы» селядзец
      лазанкі
      Марцін Святы — губіцель  гагаты
      смажні, кнышы, кулебякі
      харчаванне ў перыяд ВКЛ
      харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
      In Laudem Cerevisiae

         На хвалу Піва

      Belarusian Beer Lacks
         Genealogy

      Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
  радыёперадачы
    "Беларуская Атлантыда"

      На Хвалу Піва
      Белая Русь… Science
         Fiction?
      Тэатр сармацкага жэсту
      Гарбата ў Беларусі
      Мінулае беларускага
         баброўніцтва

      Камора тартураў...
      Сярэднявечныя сьмяротныя
         пакараньні

      Cелядзец па-беларуску
      125-гадовы юбілей 
         “трэцяга сэктару” Беларусі

      Дабрабыт магілёўца...
      Віно ў беларускай традыцыі
      Традыцыя вырабу сыроў
         у Беларусі

 
  іншыя артыкулы

Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.

  “Капытка” ці Капыткі?

Гэтая страва беларускай кухні цікавая не толькі сваёй поўнай адсутнасцю на паліцах крамаў і (наколькі вядома аўтару) у рэстаранных меню. Бо тое самае можна сказаць пра большасць знакавых страў нашай кухні, якія яшчэ параўнаўча нядаўна (якіх 60 гадоў таму) вызначалі побыт нашых зусім недалёкіх продкаў. Але тут маем справу яшчэ і з сумным (або забаўным, як каму падаецца) кур’ёзам, які сказіў назву стравы. Карацей, я пра “капытку”. Пад гэтай назвай ў кананічнай беларускай савецкай этнаграфіі фігуруе від клёцак з таркаванай бульбы. Усё б нічога, калі б не адно “але”. Вельмі блізкая па назве і па сутнасці страва вядомая ў польскай кухні: kopytka. Таксама клёцкі з таркаванай бульбы, толькі ў Польшчы пра іх можна не толькі прачытаць у энцыклапедыях, але і купіць замарожаны паўфабрыкат у любым супермаркеце, ды яшчэ і некалькіх розных вытворцаў. Бо ў іх гэтая страва нікуды ніколі не знікала, гэта папулярны гарнір да розных мясных і іншых страваў, амаль як у нас макароны. Дык вось, пра “але”: kopytka па-польску – форма множнага ліку, і гэтыя дробныя клёцкі сваёй формай сапраўды нагадваюць капыткі якойсьці дробнай жывёліны, ну, напрыклад, казы. Але тады ўзнікае рэзоннае пытанне: ці не “капыткамі” мусіла б называцца гэтая страва па-беларуску ? Ці не ўспрыняў нейкі фіксатар-этнограф з расейскага Генштаба (магчыма, А. Беларэцкі?), польскае kopytka (мн. лік) як беларускі жаночы род? Назвы ўсіх тыпалагічна падобных страў маюць форму множнага ліку – калдуны, клёцкі, лазанкі, дранікі і г.д., адкуль бы яшчэ, калі не з непісьменнасці, ўзяцца “капытцы”? Спрачаюся з тым, хто рызыкне прапанаваць больш пераканаўчае тлумачэнне, на паўкіло “капыткі”, або капытак – гледзячы каму пашанцуе.

У суседняй Літве аналаг гэтай стравы таксама існуе (а чаму б мусіла быць інакш, калі матэрыяльная культура ва ўсіх краінах былой Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў была вельмі блізкай, адрозніваючыся хутчэй нюансамі, асабліва ў прывілеяваных класаў, але і ў звычайных сераднякоў таксама?). І назва таксама мае форму множнага ліку: швільпікaй (švilpikai), або ў перакладзе “суркі”. Не бяруся меркаваць, чым гэтыя бульбяныя клёцкі нагадваюць нашым паўночным суседзям суродзічаў Чыпа і Дэйла. Але добра, што ў іх страва таксама захавалася ў жывым побыце, і яны нават не задумваюцца, ці гэта падарунак лёсу, заслуга або выпадковасць.

Польскія капыткі звычайна проста вараць у падсоленай вадзе; беларускія і літоўскія спачатку запякаюць на блясе, а потым або тушаць у гаршчку са смятанай (“суркоў”), або ізноў-такі, вараць у падсоленай вадзе («капытку»). Прынамсі, калі верыць справаздачы невядомага этнографа-палевіка, мала заклапочанага гістарычнай кампаратывістыкай. Давярай, але правярай – калі ёсць як. Хаця мне падаецца, традыцыйны літоўскі спосаб наўрад ці быў арганічна чужы беларусам, асабліва тым, хто жыў у палітычна ненадзейнай 100-кіламетровай паласе ўздоўж літоўскай мяжы.

Шчодрасць, з якой сучасныя беларусы пазбавіліся матэрыяльнай спадчыны дарускага-дасавецкага перыяду, міжволі наводзіць на філасофскія разважанні: калі ўсё непазбежна мінае, як было вядома ўжо Эклезіясту, а нашы суседзі ўпарта чапляюцца за састарэлыя рудыменты мінулых эпох, ці не азначае гэта, што менавіта беларусы, прыроджаныя постмадэрністы, прасунуліся далей за ўсіх па шляху Прагрэсу, да зіхатлівых вяршыняў Тэхнапарку, у прадказаныя яшчэ Лястоўскім лябірынты Матрыцы? Думка пра гэта заглушае сум па стратах і напаўняе сэрца стрыманай гордасцю. За прагрэсіўную Беларусь!

Алесь Белы
 

 


біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english
картаграфiя  
|   хронiка Белай Русi   |   матэрыялы па картаграфii   |   іканаграфiя
матэрыяльная культура  
|   артыкулы   |   радыёперадачы   |   іншыя артыкулы
камунікат  
|   аўтары

© Copyright Ales' Bely 2004