|
хронiка Белай Русi
рэзюмэ: by
eng
de
поўны
тэкст
рэцэнзii
палеміка
апошнія
артыкулы
матэрыялы па картаграфii
Беларусь на Эбсторфскай
карце
Планы з калекцыі
Фюрстэнхофа
план
Полацка 1707 г.
Ідрысi
cкладаны варыянт
cпрошчаны варыянт
Менск. Загадкавы медзярыт
“Лiтоўская кунсткамера”
Голад у краiне Русь i Лiтва
лятучыя лісткі пра
Полацк
пра Дальберга i ягоны дзённiк
артыкулы
“белае” пiва
бручка
верашчака і мачанка
грэчка
калдуны
капытка ці
капыткі?
кілбаса, пальцам пханая
кішка
крамбамбуля
«Культавы» селядзец
лазанкі
Марцін Святы
— губіцель гагаты
смажні, кнышы, кулебякі
харчаванне ў перыяд ВКЛ
харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
In Laudem Cerevisiae
На хвалу Піва
Belarusian Beer Lacks
Genealogy
Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
радыёперадачы
"Беларуская Атлантыда"
На Хвалу Піва
Белая Русь… Science
Fiction?
Тэатр сармацкага жэсту
Гарбата ў Беларусі
Мінулае беларускага
баброўніцтва
Камора тартураў...
Сярэднявечныя сьмяротныя
пакараньні
Cелядзец па-беларуску
125-гадовы юбілей
“трэцяга сэктару” Беларусі
Дабрабыт магілёўца...
Віно ў беларускай традыцыі
Традыцыя вырабу сыроў
у Беларусі
Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.
| |
Так цудам зноў нас вернеш на Айчыны ўлонне.
Тым часам перанось дух сумны мой сягоння
У край лясных узгоркаў i лугоў духмяных,
Шырока над блакiтным Нёмнам разасланых,
Да каляровых нiў, дзе жыта серабрыцца
I залачоная калышацца пшанiца,
Дзе грэчка, быццам снег, свiрэпка, як бурштыны,
I дзяцельнiк гарыць румянцамi дзяўчыны.
Так пісаў Міцкевіч у “Пане Тадэвушы”, бо ў яго часы палеткі, белыя ад кветак грэчкі, быццам засыпаныя снегам, былі адным з паэтычных вобразаў-сімвалаў Беларусі. У “Пане Тадэвушы” грэчка згадваецца не раз: аднаго з герояў завуць Грачэха, жаніцьба пагражае Тадэвушу перспектывай стаць дамаседам-“грэчкасеем”, а стол апошняй старасвецкай бяседы ўпрыгожваюць дэкаратыўныя палеткі грэчкі, зробленыя з шакаладу. Карацей, грэчку ў нас калісьці шанавалі ўсе – ад самага беднага селяніна да самага пышнага магната.
Масавая свядомасць звыкла ўспрымае грэчку адным са злакаў, але калі верыць батаніцы – грэчка зусім не злак, а “аднагадовая травянiстая раслiна сямейства драсёнавых”. Дарэчы, яе блізкія сваякі – рэвень і шчаўё. Але з усіх сваякоў толькі яна мае такі адносна вялікі, і прытым смачны і пажыўны, трохгранны арэшак, падобны формай на букавы. Галандцы, якія пазнаёміліся з грэчкай досыць позна, у 15 ст., так яе і празвалі - “букавая пшаніца” (boechweite), а ад іх гэтую назву пазычылі англічане. Увогуле, у назвах легендарнай калісьці расліны
канспектыўна запісаная гісторыя Еўропы. Французы і італьянцы, якія сутыкнуліся з прыгожай незнаёмкай пад час Крыжовых паходаў, дагэтуль называюць яе “сарацынскім просам”, а палякі доўгі час называлі “татаркай”, бо яна ўвасабляла для іх жах ад татарскай навалы ХІІІ ст. Аднак урэшце яны пазычылі ад усходніх славянаў назву “грыка”, бо продкі беларусаў, украінцаў і рускіх атрымалі грэчку быццам бы ў дадатак да Хрыстовай веры, з Візантыі, ад грэкаў. Упершыню ж грэчку, ураджэнку Гімалаяў, пачалі культываваць у кітайскай правінцыі Юнань каля 5 ст. н.э., і яшчэ праз 200 з нечым галоў яна пачала распаўсюджвацца на ўсход, у Японію ды Карэю, на поўнач – у Манголію і Сібір, і на захад – у Персію і Візантыю.
Хто пажыў у час развітога сацыялізму, памятае, якім дэфіцытам лічылася тады грэчка, якую куплялі або па спецыяльных картках для дыябетыкаў, або ў складзе святочных прадуктовых набораў. Іранічна кажучы, гэта чымсьці нагадвае становішча на сучасным Захадзе, дзе купіць грэчку можна не так у супермаркеце, як у краме “здаровай ежы”. Праўда, хутчэй грэцкую муку (якой у нас нідзе не знойдзеш), чым крупу. Сапраўды, грэчка добра надаецца для разнастайных дыетаў. Яе бялкі пераважна добра засваяльныя, тлушч вылучаецца ўстойлівасцю пры захаванні (амаль не ялчэе) ), менш вугляводаў і больш клятчаткі за іншыя крупы. Адсутнічае глютэн, якога так пазбягае сучасная заходняя дыеталогія. У грэцкай крупе ў 5 разоў больш вітаміна В1, чым у маннай крупе, і ў 2 разы больш, чем в ячнай, а вітаміна В2 ў 2,5 разы больш чым у любой іншай крупе. Шмат нікатынаміда і мінеральных рэчываў (кальцыя, магнія, фосфара, жалеза).
Вельмі доўгі час каша з грэцкіх круп адыгрывала надзвычай важную ролю ў харчавані беларусаў (і ўсіх нашых суседзяў, вядома). У міжнароднай кулінарыі пад назвай “каша” разумеюць менавіта традыцыйную “рускую” грэчневую кашу – яшчэ не хутка, відаць, навучацца на захадзе адрозніваць розныя “гатункі рускіх” паміж сабой. Шкада, бо грэчневую кашу - як гарнір да мясных страў (зразаў і інш.) або як самастойную страву, з разнастайнымі акрасамі – шкваркамі, грыбным соўсам могуць з поўным правам лічыць нацыянальнай і беларусы, і літоўцы, і украінцы, і палякі. Але нават прайграўшы рускім кашу, і не прэтэндуючы на шматлікія стравы японскай кухні (найперш на грэцкую локшыну “собагакі”), беларуская кухня можа, дакладней, магла пахваліцца ці не самым шырокім у свеце наборам страў з грэчкі – сярод якіх, зрэшты, не было грэцкага плова, які спрабавалі былі навязаць у якасці “нацыянальнай стравы” толькі пасля Другой Сусветнай вайны. Гэта і своеасаблівая падпражаная каша з грэцкай мукі лямешка (або пражуха), шматлікая выпечка з грэцкай мукі у выглядзе бліноў з начынкай і без, булак, пірагоў: грэцкія калдуны, грачанікі, таўкачыкі, паляніцы, шалтаносы і г.д., цяпер амаль невядомыя. Але як няма грэцкай мукі, то памаўчым і пра выпечку. Фарш з дадаткам грэчневай крупы незаменны ў лепшых гатунках традыцыйных крывяных кілбасаў, якія наўрад ці будуць прадавацца ў беларускіх гіпермаркетах, але пакуль што сёй-той мае магчымасць іх есці ў “пальцам пханым” варыянце. А на заканчэнне, калі чытач пранікся павагай да сціплай прыгажуні грэчкі, і адчуў апетыт - грэчневая каша “па-Радзівілаўску” (рэцэпт выдалены)
Алесь Белы
|