|
хронiка Белай Русi
рэзюмэ: by
eng
de
поўны
тэкст
рэцэнзii
палеміка
апошнія
артыкулы
матэрыялы па картаграфii
Беларусь на Эбсторфскай
карце
Планы з калекцыі
Фюрстэнхофа
план
Полацка 1707 г.
Ідрысi
cкладаны варыянт
cпрошчаны варыянт
Менск. Загадкавы медзярыт
“Лiтоўская кунсткамера”
Голад у краiне Русь i Лiтва
лятучыя лісткі пра
Полацк
пра Дальберга i ягоны дзённiк
артыкулы
“белае” пiва
бручка
верашчака і мачанка
грэчка
калдуны
капытка ці
капыткі?
кілбаса, пальцам пханая
кішка
крамбамбуля
«Культавы» селядзец
лазанкі
Марцін Святы
— губіцель гагаты
смажні, кнышы, кулебякі
харчаванне ў перыяд ВКЛ
харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
In Laudem Cerevisiae
На хвалу Піва
Belarusian Beer Lacks
Genealogy
Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
радыёперадачы
"Беларуская Атлантыда"
На Хвалу Піва
Белая Русь… Science
Fiction?
Тэатр сармацкага жэсту
Гарбата ў Беларусі
Мінулае беларускага
баброўніцтва
Камора тартураў...
Сярэднявечныя сьмяротныя
пакараньні
Cелядзец па-беларуску
125-гадовы юбілей
“трэцяга сэктару” Беларусі
Дабрабыт магілёўца...
Віно ў беларускай традыцыі
Традыцыя вырабу сыроў
у Беларусі
Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.
| |
Белы Алесь. Хроніка “Белай Русі”. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінс: “Энцыклапедыкс”, 2000. – 238 с.
(Бібліятэка часопісу “Беларускі гістарычны агляд”).
Розныя спецыялісты (гісторыікі, філолагі, этнолагі і нават юрысты), з розных краін (Беларусі, Расеі, Нямеччыны, Польшчы), у розныя часы прадпрымалі спробы вытлумачыць генезіс і сэнс імя беларускага народа. Пералічаныя Алесем Белым 12 версій этымалогіі назвы “Белая Русь” не вычэрпваюць да рэшты сітуацыю. Больш таго, спецыяльнага даследавання патрабуе глыбокі аналіз кожнага меркавання па дадзенай тэме. Гэта дазволіць вылучыць навуковыя канцэпцыя сярод палітычных і ідэялагічных, і такім чынам паглыбіць нашыя веды.
Рэцэнзуемая кніга - першае манаграфічнае даследаванне, прысвечанае цікавай і важнай для беларускага чытача тэме паходжання і распаўсюджвання назвы “Белая Русь – Alba Russia”. Напісана кніга на багатай крыніцазнаўчай базе, сярод якіх уводзіцца значная колькасць раней невядомых. У першую чаргу неабходна адзначыць арыгінальны метадалагічны падыход аўтара да вырашэння пастаўленных задачаў. У адрозненні ад большасці сваіх папярэднікаў ён крытычна выкарыстоўвае і аналізуе кожную звестку пісьмовых крыніцаў аб “Белай Русі”. Кожная крыніца аналізуецца ў кантэксце часу і прасторы яе паўставання, а не як вырваныя словы з яе тэксту. Гэта дазволіла аўтару пераканаўча паказаць неадпаведнасць сапраўднасці інтэрпрэтацый шэрагу звестак і палітыка-ідэялагічную заангажаванасць шэрагу аўтараў. Напрыклад паведамленні В.Тацішчава пад 1135 г., 1157 г. і 1169 г., альбо вольнае трактаванне Я. Парэцкім тэрмінаў “Russos”, “Russi”, “Ruthenorum” як “беларусы” у перакладзе “Прускай вайны” Яна Вісліцкага.
Дзеля больш глыбокага разумення праблемы Алесь Белы не абмяжоўваецца ужо вядомымі пісьмовымі крыніцамі, пераважна нарацыйнага характару, якія паходзяць з тэрыторыі Заходняй Еўропы і часткова Цэнтральна-Усходней. Ён прадпрыняў гігантскую працу па пошуку новых, раней мала вядомых, альбо узгаданых фрагментарычна, крыніцаў. І знаходзіць іх сярод венгерскіх хронік, нямецкай паэзіі, італьянскай публіцыстыкі. Ужо напачатку сваёй кнігі аўтар справядліва заўважае, што тэрмін (назва) Белая Русь ўтрымліваецца ў самых разнастайных комплексах крыніцаў: наратыўныя (хронікі, летапісы), энцыклапедычныя і гісторыка-геаграфічныя трактаты, геаграфічныя карты і глобусы, фрагменты дыпламатычнай карэспандэнцыі, помнікі агіяграфіі, нават працы па астраноміі і астралогіі. Сярод іх абсалютна пераважную большасць складаюць матэрыялы заходнееўрапейскага паходжання на лацінскай, нямецкай, італьянскай і польскай мовах. І толькі вельмі невялікую групу складаюць крыніцы усходнеславянскага паходжання.
Абсалютна новым у кнізе Алеся Белага з’яўляецца і шырокае выкарыстоўванне метадаў і крыніц гістарычнай геаграфіі і картаграфіі для вырашэння пастаўленых у кнізе мэтаў. Больш таго, аўтар добра ўяўляе сабе стан і спецыфіку геаграфічных ведаў інтэлектуалістаў і простых жыхароў сярэднявечнай Еўропы. Ментальны ўзровень тагачаснага насельніцтва меў вялікае значэнне для паўставання тых альбо іншых семантычных паняццяў. Мадэрнізацыя мінулага, перанос сучасных уяўленняў на жыццядзейнасць чалавека, суполкі, грамадства ў сярэднявеччы, ідэялагізацыя даследаванняў - хранічная хвароба большасці сучасных гістарычных даследаванняў на постсавецкай тэрыторыі.
Арыгінальным і вартым увагі лічым меркаванне Алеся Белага аб сувязі генезіса тэрміна Russia Alba і яго замацавання ў сярэднявечнай наменклатуры з памылковым уяўленнем заходнееўрапейскіх схаластаў пра АЛБАНІЮ (напалову міфічную, напалову рэальную). У перыяд антычнасці і раннім сярэднявеччы вядомы былі Аланія-Албанія на Каўказе (продкі сучасных асецінаў) і паўночная “Албанія” – вепсаў-віцаў з Хронікі Адама Бременскага. Аўтар рэцэнзуемай кнігі аддае перавагу паўночнаму паходжанню назвы Белая Русь. Мяркуе, што дадзенае спалучэнне ўзнікла ў ассяроддзі РУСІ – “шматэтнічнай супольнасці ваяроў, пераважна скандынаўскага паходжання, як абазначэнне апанаванай імі протадзяржавы ў “краіне Вісу” з цэнтрамі на Ладазе і на Белым возеры” (с.185). Больш таго сам тэрмін Белая Русь узнік у мовах германскіх, адкуль трапіў ў сярэднявечную лаціну, задоўга да таго, як быў засвоены славянскімі мовамі.
Менавіта з развіццём заходнееўрапейскай геаграфічнай думкі звязвае Алесь Белы замацаванне назову БЕЛАЯ РУСЬ з паўночным захадам. Паўночная Russia Alba ў вузкім сэнсе адпавядала частцы Наўгародскай рэспублікі (раёну колішняга рассялення вепсаў); у шырокім – усяму Вялікаму Ноўгараду, часта разам з Псковам, які да Болтаўскага пагаднення (каля 1348 г.) быў ягоным васалам, і з некаторымі суседнімі землямі, каланізаванымі наўгародцамі – Вяткай, Пермью, Югорскай зямлёй. (с.185). Заходнееўрапейскія інтэлектуалы і палітыкі ў 15 ст. таксама перанослі назоў БЕЛАЯ РУСЬ на Маскоўскае царства. А самі маскоўцы падобнага тэрміну не ведалі, як не ведалі яго і жыхары Вялікага княства Літоўскага амаль да сярэдзіны 16 ст. У гэты перыяд, пад час Маскоўскай акупацыі Полаччыны ў 1563-1578 г. па палітычных абставінах і адбылося сур’ёзнае пераасэнсаванне назвы Белая Русь адносна сучаснай лякалізацыі, лічыць аўтар рэцэнзуемай кнігі.
Важным і перспектыўным накірункам будучых даследаванняў нам падаецца паглыбленне тэзы Алеся Белага аб фарміраванні “беларускай” нацыянальнай свядомасці сярод арыентаваных “празаходніцкі” пластоў грамадства Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове 16 ст. – пачатку 17 ст. Не менш высілкаў спатрэбіцца на вывучэнне паралельнага працэсу – замацаванне назвы БЕЛАЯ РУСЬ у свядомасці і культуры праваслаўнай часткі насельніцтва ВКЛ.
Алесь Белы на старонках сваёй кнігі нарэшце абгрунтавана паказаў неадпаведнасць падзелу на Белую, Чорную і Чырвоную Русь тэрыторыі ВКЛ. У прыватнасці мяне канчаткова пераканала яго аргументацыя супроць лякалізацыі Чорнай Русі на тэрыторыі Беларускага Панямоння. (Раздзел 12). А шмат хто з даследчыкаў надалей выкарыстоўваюць менавіта падобную лякалізацыю, і самае цікавае адносна другой паловы 13 – 15 ст. у часовым вымярэнні.
Натуральна, як кожная творчая праца, кніга Алеся Белага “Хроніка Белая Русі” мае і свае недапрацоўкі. Напрыклад, не беспрэчным (не зразумелай) падаецца думка аўтара аб нейкім інтэлектуальным ссоўванні назова Russia Alba з поўдня на поўнач і з поўначы на поўдзень, дзе на тэрыторыі Украіны і Севершчыны яны нарэшце зліліся (с.186). Больш сур’ёзнага аналізу патрабуе арыгінальная крыніца з 13 ст. De scriрtio terrarum і інфармацыя аб Alba Russia у Хроніцы Янкі з Чарнкова.
Кніга Алеся Белага значны крок у пазнаванні гісторыі назвы нашага народа. Арыгінальныя высновы і меркаванні стымулююць новых даследчыкаў на пошукі. Адным з магчымых накірункаў аналіз тэрміна “Белая Русь” бачыцца разгляд яго як канфесіоніма, праз прызму рэлігійнай гісторыі Усходняй Еўропы і ў прыватнасці Беларускіх земляў у сярэднявеччы і новых часах.
Тым з большым здзіўленнем прыходзіцца чуць у асяроддзі беларускіх гісторыкаў, нават дактароў навук, што праца Алеся Белага “Хроніка Белай Русі” навукова-папулярная, не можа лічыцца навуковай, бо маўляў напісана не прафесіянальным гісторыкам. Тут маецца наўвазе, што прафесіянальны гісторык, гэта кожны абсальвэнт гістарычнага факультэту альбо любога інтэлектуальнага ўзроўню кандыдат гістарычных навук. Бязглудзіцца савецкая. У нармальна культурным грамадстве прафесійны гісторык – гэта ўпершую чаргу творча думаючая асоба, здольная да глыбока аналізу інфармацыі разнастайных крыніцаў і на яе падставе канструяваць мінулае па законах гуманітарных навук. Зыходзячы з дадзеных пазіцый кніга Алеся Белага нашмат апярэджвае працы значнай колькасці дыпламаваных гісторыкаў.
Генадзь Семянчук
|