Алесь БЕЛЫ

біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english   |   кантакт

 

  картаграфiя

  хронiка Белай Русi
      рэзюмэ: by   eng   de
      поўны тэкст
      рэцэнзii
      палеміка
      апошнія артыкулы
  матэрыялы па картаграфii
      Беларусь на Эбсторфскай
         карце

      Планы з калекцыі
         Фюрстэнхофа

      план Полацка 1707 г.
      Ідрысi
              cкладаны варыянт
              cпрошчаны варыянт

 
  іканаграфiя

  Менск. Загадкавы медзярыт
  “Лiтоўская кунсткамера”
  Голад у краiне Русь i Лiтва
  лятучыя лісткі пра Полацк
  пра Дальберга i ягоны дзённiк
 
  наша страва

  артыкулы
      “белае” пiва
      бручка
      верашчака і мачанка
      грэчка
      калдуны
      капытка ці капыткі?
      кілбаса, пальцам пханая

      кішка
      крамбамбуля
      «Культавы» селядзец
      лазанкі
      Марцін Святы — губіцель  гагаты
      смажні, кнышы, кулебякі
      харчаванне ў перыяд ВКЛ
      харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
      In Laudem Cerevisiae

         На хвалу Піва

      Belarusian Beer Lacks
         Genealogy

      Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
  радыёперадачы
    "Беларуская Атлантыда"

      На Хвалу Піва
      Белая Русь… Science
         Fiction?
      Тэатр сармацкага жэсту
      Гарбата ў Беларусі
      Мінулае беларускага
         баброўніцтва

      Камора тартураў...
      Сярэднявечныя сьмяротныя
         пакараньні

      Cелядзец па-беларуску
      125-гадовы юбілей 
         “трэцяга сэктару” Беларусі

      Дабрабыт магілёўца...
      Віно ў беларускай традыцыі
      Традыцыя вырабу сыроў
         у Беларусі

 
  іншыя артыкулы

Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.

  Сагі

Сагі (стар.-ісл sögur), апавядальная форма стар.-скандынаўскага і стар.-ірландскага эпасу, якія ўяўляюць з сябе легендарна-міфічныя апавяданні пра багоў і герояў у прозе, часта з вершаванымі ўстаўкамі. Як крыніцы па гіст. Беларусі IX—XI ст. найбольшую каштоўнасць уяўляюць стар.-ісландскія с., якія пачаткова існавалі як вусныя паданні і пачалі запісвацца на лаціне ў ХІІ ст. ісландскімі каталіцкімі манахамі. Ісландскія с. умоўна падзяляюць на каралеўскія (створаныя ў ХІІ—ХІІІ ст., апісваюць падзеі ў Нарвегіі X—XI ст.), гістарычна найбольш верагодныя; “с. пра ісландцаў”, запісаныя не раней ХІІІ ст., якія апавядаюць пра падзеі ў Ісландыі X—XI ст.; т. зв. “с. пра старажытныя часы”, найменш верагодныя як гістарычныя крыніцы, якія злучаюць зерне гіст. ісціны з фантастычнымі апавяданнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Апроч “вялікіх” с., вылучаюць таксама “татры” (дасл. “прадзі”, ці невялікія ўстаўныя с.)

Значнае месца ў с. удзелена Полацку (Pallteskia) і Заходняй Дзвіне (Duna), якая была адным з галоўных маршрутаў пранікнення вікінгаў ва Усх. Еўропу. З «каралеўскіх» с. для гіст. Беларусі найбольшую цікавасць уяўляе “Прадзь пра Эймунда”, якая паведамляе пра вікінга Эймунда Хрынгсана, які ўдзельнічаў у барацьбе Яраслава Мудрага з полацкім кн. Брачыславам Ізяславічам і нават нібыта пэўны час княжыў у Полацку. З «с. пра ісландцаў» «Сага пра хрост» і «Татр пра Торвальда Вялiкага Падарожнiка» апавядаюць, у прыватнасці, пра дзейнасць у Полацку пачатку ХІ ст. Торвальда, сына Кодрана. Звесткі «с. пра старажытныя часы» у дачыненні да Беларусі або абсалютна фантастычныя, або іх храналогія і персаналіі значна скажоныя: «Сага пра Тыдрэка Бернскага» апісвае захоп Полацка правадыром гунаў Атылам; «Сага пра Хрольва Пешахода» паведамляе пра канунга Рэгвіда, які стварыў у глыбокай старажытнасці дзяржаву вікінгаў уздоўж усяго цячэння Дзвіны.

Апроч ісландскіх, пэўныя дадзеныя пра дзейнасць скандынаваў на тэр. сучаснай Беларусі утрымліваюць і шведскія с., напр. «С. пра гутаў». Адным з першых на с. як на крыніцу па гіст. Усх. Еўропы звярнуў увагу ўраджэнец Беларусі В. Сянкоўскі.

Кр.: Rafn C. C. Antiquites russes d’apres les monuments historiques des Islandais et des anciens Scandinaves. TТ. 1—2. Copenhague, 1850—1852; Сага о гутах // Средние века. Вып. 38. М., 1975; Снорри Стурлусон. Круг Земной. М., 1980.

Літ.: Сапунов А. Сказания исландских, или скандинавских саг о Полоцке, князьях полоцких и р. Западной Двине // Полоцко-Витебская старина. Вып. 3. Витебск, 1916; Belaiew N.T. Eymundar Saga and Icelandic research in Russia // Saga-book of the Viking Society. Vol. XI, 1932; Stender-Petersen A. Das Problem der ältschen byzantinisch-russisch-nordlischen Beziehungen // Relazioni del X Congresso Internazionale di Scienze Storiche. Vol. III. Firenze, 1955; Рыдзевская Е.А. Древняя Русь и Скандинавия в IX—XIV вв. (Материалы и исследования). М., 1978; Глазырина Г.В. Русский город в норвежской саге. К вопросу о достоверности исторических описаний в сагах // Дpевнейшие госудаpства на теppитоpии СССР. 1982. М., 1984; Pritsak O. The Origin of Rus’. Vol. I. Old Scandinavian sources then the sagas. Cambridge, Mass., 1981; Ловмяньский Х. Русь и норманны. М., 1985; Древнерусские города в древнескандинавской письменности. Тексты. Перевод. Комментарий. М., 1987; Коновалов Ю.В. Русско-скандинавские связи середины IX – Х вв. // Историческая генеалогия. № 5, 1995; Struminski B. Linguistic Interrelations in Early Rus’. Northmenn, Finns, and East Slavs (Ninth to Eleventh Centuries). Rome, 1996.

 

  Салiнскi (Залiнвердэрскi) дагавор 1398

Салiнскi (Залiнвердэрскi) дагавор 1398 памiж ВКЛ i Тэутонскiм Ордэнам. Тэкст дагавора узгоднены 23.4.1398 у Гароднi, абмен дагаварнымi граматамi памiж в. кн. лiт. Вiтаутам i вял. магiстрам Ордэна Конрадам фон Юнгiнгенам адбыуся 12.10.1398 на востраве Салiн (на Нёмане, насупраць вусця р. Нявежыс). Паводле С. д. прадугледжвалася лiтоуская дапамога Ордэну для заваявання Пскова i ордэнская падтрымка ВКЛ для авалодання Вял. Ноугарадам i пахода супраць Залатой Арды. Вiтаут абяцау саступiць Ордэну Жмудзь да р. Нявежыс i палову Судувы; у сваю чаргу, Ордэн абавязвауся не падтрымлiваць прэтэнзiй Свiдрыгайлы на трон ВКЛ. Неафiцыйна Вiтаут заручыуся згодай Ордэна са сваймi планамi дабiвацца поунай незалежнасцi ад Польшчы; на святкаваннях у гонар падпiсання С. д. Вiтаут быу адзiнадушна абвешчаны феадаламi ВКЛ “каралём Лiтвы i Русi”. Гэта выклiкала насцярожанае стауленне да дагавора польскага караля Ягайлы, а планы захопа Ноугарада i Пскова прывялi да пагаршэння адносiнау ВКЛ з гэтымi рэспублiкамi, а таксама Маскоускiм i Цвярскiм вял. княствамi. Рэальнай падтрымкi у рэалiзацыi сваiх экспансiянiсцкiх планау Вiтаут не атрымау, што, у прыватнасцi, абумовiла паражэнне войскау ВКЛ у бiтве на Ворскле 1399. Умовы С. д. былi удакладнены Рацёнжскiм дагаворам 1404, да якога далучылася i Польшча.

Кр.: Liv-, Est- und Kurlaendisches Urkundenbuch nebst Regesten. Hersg. v. Fr. G. von Bunge. Abt. 1. Bd. 4. 1394—1413. Dorpat, 1859; Scriptores Rerum Prussicarum. Bd. 3.
 

  Сарацыны

Сарацыны (лац. saraceni < грэч., ар.), негатыуная назва мусульманау у сярэднявечных заходнееурапейскiх крынiцах. Амiян Марцэлiн, рымскi гiсторык грэчаскага паходжання (IV ст.), згадвау с. як адно з арабскiх плямёнау на ПнЗ Аравiйскай пустынi. Паступова тэрмiн “с.” пачалi ужываць у заходняй лiтаратуры для абазначэння спачатку усiх арабау, потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокiм сэнсе ўсіх некаталікоў. Тэрмiн быу вядомы i на Русi (“Моамеда, жреца срачиньского” згадвау каля 1107 чарнiгаускi iгумен Данiiл), ён набыу шырокае распаусюджанне у сувязi з крыжовымi паходамi. З канца XII ст. яго этымалогiю звязвалi з iмём курдскага палкаводца, султана Егiпта Саладзіна (Салах-эд-Дзіна), якi у 1187—1192 узначальвау супрацiуленне мусульманскiх дзяржау Блiзкага Усходу крыжакам.

У экзальтаванай свядомасцi заходнееурапейскага духавенства i рыцарства, якiя лiчылi каталiцкую Зах. Еуропу акружанай адзiным фронтам нехрысцiянскiх дзяржау — ад мусульманскай Iспанii i Блiзкага Усходу да Лiтвы i Русi, “сарацынскай” дзяржавай уяулялася i ВКЛ. Такiя аблуды умела падтрымлiвалiся крыжацкай прапагандай для абгрунтавання “маральнага права” на агрэсiю супраць ВКЛ, асаблiва у канцы XIV ст., калi пасля разгрому Тахтамыша Цiмурам (Тамерланам) тут знайшла прытулак значная частка татарау. Хранiст i паэт, iдэёлаг французскага рыцарства Жан Фруасар, апiсваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана Баязiда, якi скончыўся трагiчным паражэннем хрысцiянскай армii пад Нiкапалем у 1396, пiсаў, што “Баязiд i Калiф паслалi да некалькiх сарацынскiх каралёў — у Персiю, Мiдзiю, Татарыю i нават у Лiтву на мяжы з Прусiяй”. Англiйскi хранiст канца XIV ст., манах абатства Сент-Олбанс Томас Уолсінгэм таксама лічыў “караля Літвы” Вiтаута “сарацынскім уладыкам” накшталт султанау “Вавілоніі“, Турцыі і татарскiх ханау: “Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысціянскую з нагоды шчаслівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй секты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру”. У свядомасці Уолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэнне Літвы у 1387, разгром Баязіда Тамерланам у 1402 і бітва на Ворскле ў 1399. Пасля Вялiкай вайны 1409—1411 частата сустракаемасцi тэрмiну “с.” у дачыненнi да Лiтвы рэзка скарачаецца, але яшчэ у 1420-х, калi Вiтаута абвiнавачвалi у патаемным супрацоунiцтве з асманамi, баварскi хранiст Ульрых фон Рыхенталь называу Вiтаута “herczog zu Sarasio”.

Лiт.: Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899; Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974; Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.
 

  Старадубскае княства

Старадубскае княства, буйное феадальнае ўладанне ў складзе ВКЛ, пазней Маскоўскай дзяржавы. Утворана ў 1454 як удзел кн. Івана Андр. Мажайскага, ўцекача ад маск. кн. Васіля ІІ Цёмнага. У 1499 яго сын Сямён Мажайскі атрымаў ад вял. кн. Аляксандра пацвярджэнне на вотчыну, ў якую ўваходзілі Старадуб, Гомель, Чарнігаў, Бранск, Карачоў і Хоцімль. Вясной 1500 Сямён і ўладальнік Ноўгарад-Северскага княства князь В. І. Шамячыч перайшлі на бок вял. кн. маск. Івана ІІІ. Пры гэтым іх княствы захавалі на пэўны час шырокую ўнутраную аўтаномію. У першай чвэрці XVI ст. існаванне гэтых буферных утварэнняў, якія разам з Разанню засланялі ўласна маскоўскую тэрыторыю ад татарскіх набегаў, дзеля тактычных меркаванняў дапускалася Масквой. Каля 1503 старадубскім кн. стаў сын С. Мажайскага Васіль, які актыўна ўдзельнічаў у войнах з ВКЛ. Пасля яго смерці ў 1518 С. к. перайшло да маск. вял. кн. Васіля ІІІ. Гомель з акругай вернуты ў склад ВКЛ у выніку вайны Маскоускай дзяpжавы з ВКЛ 1534—1537.

Літ.: Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow-Warszawa, 1922; Kuczynski S. M. Ziemie czerhihowsko-sewierskie pod rzadami Litwy. Warszawa, 1936; Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. М., 1988. 


біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english
картаграфiя  
|   хронiка Белай Русi   |   матэрыялы па картаграфii   |   іканаграфiя
матэрыяльная культура  
|   артыкулы   |   радыёперадачы   |   іншыя артыкулы
камунікат  
|   аўтары

© Copyright Ales' Bely 2004