|
хронiка Белай Русi
рэзюмэ: by
eng
de
поўны
тэкст
рэцэнзii
палеміка
апошнія
артыкулы
матэрыялы па картаграфii
Беларусь на Эбсторфскай
карце
Планы з калекцыі
Фюрстэнхофа
план
Полацка 1707 г.
Ідрысi
cкладаны варыянт
cпрошчаны варыянт
Менск. Загадкавы медзярыт
“Лiтоўская кунсткамера”
Голад у краiне Русь i Лiтва
лятучыя лісткі пра
Полацк
пра Дальберга i ягоны дзённiк
артыкулы
“белае” пiва
бручка
верашчака і мачанка
грэчка
калдуны
капытка ці
капыткі?
кілбаса, пальцам пханая
кішка
крамбамбуля
«Культавы» селядзец
лазанкі
Марцін Святы
— губіцель гагаты
смажні, кнышы, кулебякі
харчаванне ў перыяд ВКЛ
харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
In Laudem Cerevisiae
На хвалу Піва
Belarusian Beer Lacks
Genealogy
Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
радыёперадачы
"Беларуская Атлантыда"
На Хвалу Піва
Белая Русь… Science
Fiction?
Тэатр сармацкага жэсту
Гарбата ў Беларусі
Мінулае беларускага
баброўніцтва
Камора тартураў...
Сярэднявечныя сьмяротныя
пакараньні
Cелядзец па-беларуску
125-гадовы юбілей
“трэцяга сэктару” Беларусі
Дабрабыт магілёўца...
Віно ў беларускай традыцыі
Традыцыя вырабу сыроў
у Беларусі
Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.
| |
Магнус (Монс) Олаус
(кастр. 1490, Лiнчопiнг — 1.8.1558), шведскi каталiцкi святаp, асветнiк. Высланы са Швецыi як пpацiунiк Рэфаpмацыi, але выконвау дыпламатычныя даpучэннi каpаля Густава I Вазы, часам iншых манаpхау, у т.л. Жыгiмонта Стаpога. Збiрау матэрыялы па гiсторыi i геаграфii Усходняй Еуропы, падтpымлiвау сталыя кантакты з Б. Вапоускiм. Аутаp "Гiстоpыi пауночных наpодау" (Рым, 1555), якая змяшчала i гiстаpычныя i этнагpафiчныя звесткi аб ВКЛ, падpабязна апiсвала пасольства дыпламата ВКЛ Мацвея Гедpойца у Маскву у 1551 г. Hа "Маpской каpце Скандынавii" (Венецыя, 1539) змясцiу Белую i Чоpную Русь (Russia alba i Russia regalis nigra), якiя, на яго думку, не уваходзiлi анi у ВКЛ, анi у Маскоускую дзяpжаву i былi лакалiзаваныя у Пауночна-Заходняй Расii. Белая Русь (у якую М. уключыу i Iжорскую зямлю) паказаная памiж Фiнскай затокай i Чудскiм возеpам, аддзеленая p. Hаpовай ад Масковii, Чоpная — на ПдЗ ад Белай, памiж p. Вялiкая i Зах. Дзвiной. Як сведчыу М., ён сам сустpакауся з "белымi pусамi" (russi albi) у Швецыi i Фiнляндыi. Прытрымлiвался сталай тpадыцыi, згодна з якой у заходнееуpапейскiх пiсьмовых кpынiцах (“Апiсанне земляу” з Дублiнскага pукапiсу XIII ст., "Тpактат пpа дзве Саpматыi" Мацвея Мяхоускага “Кнiга пра Маскоускае пасольства” Паола Джовiа) i на каpтах (Фpа Мауpа 1459 г., Эйхштэцкая 1491 г., Грыгорый Райш 1513 г. i г.д.) Белую Русь змяшчалi на усход ад Скандынавii, у ваколiцах Hоугаpада, лiчачы яе iншай назвай цi усяго Вялiкага Ноугарада цi яго часткi, заселенай калiсьцi народнасцю вепсау.
Лiт.: Савельева Е. А. "Моpская каpта" Олауса Магнуса и ее значение для евpопейской каpтогpафии // Истоpия геогpафических знаний и откpытий на Севеpе Евpопы. Л., 1973. Яе ж. Олаус Магнус и его "Истоpия севеpных наpодов". Л., 1983.
Малдаўскае Княства, феад. дзяржава ў басейнах рр. Сірэт, Прут, Днестр у 1359—1861. Узнікла як васал Венгерскага каралеўства, затым па чарзе васал Польшчы і Венгрыі, з 1513 Асманскай імперыі. У 1859—1861 разам з Валахіяй утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У пол. і бел.-літ. крыніцах вядомае як “Валошскае ваяводства”, “Валошчына”.
Ужо пры "первых господарех воевод волоских и князей литовских... они мели межи собою братство и прыятельство и мир". У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод 1363 да М.к. далучаныя вял. тэрыторыі да нізоўя Дуная і Чорнага мора. Пасля спынення першай княскай дынастыі малд. баяры запрасілі на прастол. літ. кн. Юрыя Карыятавіча (1374), які ў тым жа г. быў атручаны. Пасля падп. Крэўскай уніі 1385 Ягайла пры падтрымцы Вітаўта ўстанавіў над М.к. сюзэрэнітэт Польшчы. Пазней М.к. падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у 1391 створаны саюз Вітаўта, малд. ваяводы Рамана і маск. вял. кн. Васіля І). У 1399 М.к. выступіла саюзнікам Вітаўта ў бітве на Ворскле 1399. З канца XIV ст. ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся Свідрыгайла, які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з ВКЛ. Hе выключана, што на мяжы XIV—XV ст. Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага (1400—1432) ад 30.06.1401 згаданы "господин наш, великий князь Витовт". Аднак больш хаpактэpнымi з'яўляюцца pаунапpауныя двухбаковыя пагадненнi. Вядомыя дагавоpы 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага Ордэну), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, 1554. З 1420-х да 1480-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе М.к. супраць агрэсіі Асманскай імперыі.
Паводле дагаваpоу ВКЛ нязменна захоувала з Малдовай мiр (за выняткам вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492—1494, у якой М.к. выступіла саюзнікам Масквы), нягледзячы на тое, што звязаная з ей унiяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у 1497, 1503—1505, 1509, 1531, 1535—1538, не лiчачы шматлiкiх авантурау, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымi магнатамi. Вялiкiя ж князi лiтоускiя, нават калi былi адначасова i польскiмi каралямi, iмкнулiся унiкнуць канфлiктау з Малдовай, улiчваючы настрой грамадства i перадусiм паноу-рады, якая паводле земскiх пpывiлеяу, пачынаючы з пpывiлея Аляксандpа 1492, была адказнай за вызначэнне знешняй палiтыкi. Калi у 1509, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, Жыгiмонт І Стаpы прапанавау удзел у ей Лiтве, ен атpымау адказ паноу-рады: "Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми... Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны". На сойме у Вiльнi у 1532 прадстаунiкi Жыгiмонта Стаpога прасiлi дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы лiтоускiя войскi. Аднак паны-рада адказалi, што "около того намовяли зъ рыцерством великого князьства", але яно "произволить на то" не рачыла, беручы пад увагу "записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ".
Hа пpыкладзе дачыненняу з Малдовай можна пpасачыць, што у лiтоускай знешняй палiтыцы, асаблiва да 1569, мелiся ўласныя прыярытэты, што адpознiвалi яе ад палiтыкi польскай. Часта гэтыя дачыненнi павiнны былi пpадэманстpаваць Польшчы незалежнасць ВКЛ. Калi у 1545 малдаускiя паслы сустрэлi Жыгімонта ІІ Аўгуста у Люблiне па дарозе у Кракау, ен адаслау iх у Вiльню, "до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит". У 1551 вальны сойм у Вiльнi згадзiуся "прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским". У той жа час палякi падпiсваць мiрны дагавор адмовiлiся, адклаушы яго да часоу "лепшага вызнання крыўд, якiя нашым людзям пачынены". Аналагiчны дагавоp (апошнi з гэтай сеpыi) быу заключаны у 1554 з гаспадаром Аляксандрам IV Лапушняну. Дыпламатычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасля Люблінскай уніі (напр., Крыштафам Радзiвiлам на мяжы XVI—XVII cт., Янушам Радзівілам у сяр. 1640-х) і, як правіла, выражалі імкненне літ. “сепаратыстаў” да большай незалежнасці ад Польшчы.
Блізкасць гістарычных лёсаў ВКЛ і М.к. спрыялі іх культурнаму збліжэнню. Літ. славянская мова М.к. (да канца XVII ст. афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабел. мовы. Мітр. Грыгорый Цамблак у сяр. XV ст. зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і М.к. Бел. друкар С. Рагаля з’явiўся заснавальнікам малд. кнігадрукавання. Дынаст. сувязямі з малд. гаспадарамі былі звязаныя Алелькавічы, Гальшанскія, Радзівілы. Палітычныя эмігранты з М.к. знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малд. баяраў да канца XVII ст. была папулярная iдэя дабiвацца для М.к. у выпадку вызвалення ад туркау статуса, аналагiчнага ВКЛ: уваходжання у склад Рэчы Паспалiтай на умовах захавання асобных адмiнiстрацыi, дзяржаунага скарбу, войска i судовай сiстэмы.
Лiт: Книга посольская Метpики Великого княжества Литовского (КПМЛ), т.1, М., 1843; Уляницкий B. Материалы для истории взаимных отношений России, Польши, Молдавии, Валахии и Турции в XIV-XVI вв. М., 1887; Jablonowski A. Sprawy woloskie za Jagiellonow. Zrodla dziejowe, X, Warszawa, 1887; Исторические связи народов СССР и Румынии. т.1. М., 1961; Параска П.Ф. Молдавско-литовские отношения во второй половине XIV-XV вв. // Проблемы источниковедения истории Молдавии периода феодализма и капитализма. Кишинев, 1984; Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. Кишинев, 1987; Bely A. The Battle of the Kozmynskyi Forest: Diplomatic background // The Ukrainian Review. Vol. 42 No.1 1995.
|
Маскоўскае Вялiкае Княства |
Маскоўскае Вялiкае Княства, тэр. ядро будучай Рускай дзяржавы са сталіцай у Маскве. Выдзелілася з Уладзімірскага вял. кн-ва у 60-х - пач. 70-х гг. 13 ст. і з канца 13 ст. заняла ў ім дамінуючае становішча. На працягу ўсяго 14 ст. актыўную барацьбу за вял. уладзімірскае княжэнне вяло таксама Цвярское княства, у 1350-60-х — Суздальскае, але, як правіла, менавіта маскоўскія кн. насілі тытул вял. кн. уладзімірскага, на што да 1462 трэба было атрымліваць ярлык ханаў Залатой Арды. Па ініцыятыве маск. князёў рэзідэнцыя агульнарускага мітрапаліта была перанесена ва Уладзімір (1300), пазней у Маскву (1328). Асновы паліт. і экан. магутнасці Масквы былі закладзены Іванам І Калітам (1325—1340), які дамогся права збора татарскай даніны на Русі і фактычна ператварыў Маскву ў галоўнага правадніка татарскага ўплыву, што асабліва яскрава выявілася ў падаўленні вызваленчага паўстання ў Цверы (1327). Да канца 14 ст. у Паўн. — Усх. Русі склалася сістэма незалежных адно ад аднаго “вялікіх княжэнняў” — Уладзімірскае (факт. Маскоўскае), Цвярское, Разанскае, Смаленскае, Ніжэгародскае. Паслядоўная палітыка Івана Каліты і яго пераемнікаў, накіраваная на пашырэнне тэрыторыі М.в.к. шляхам скупкі і захопу земляў, дынастычных шлюбаў і г.д., прыцягненне перасяленцаў з кантралюемых татарамі тэрыторый абумовілі ператварэнне Масквы ў гал. палітычны, эканамічны і рэлігійны цэнтр Паўн. — Усх. Русі, асн. асяродак фарміравання вялікарускай народнасці. У 1362 М.в.к. фактычна злучана з Уладзімірскім, з 1375 Арда перастала выдаваць ярлыкі на вял. княжэнне князьям немаскоўскіх дамоў. Перамога ў Кулікоўскай бітве 1380 паклала пачатак вызваленню ад татарскай залежнасці, якое было дасягнутае ў 1480 Іванам ІІІ Васілевічам у выніку “стаяння на Угры”. Аднак у адрозненне ад іншых еўрапейскіх краін (у т.л. і ВКЛ), эвалюцыя сац. і дзярж. ладу ў М.в.к адбывалася ў напрамку ўзмацнення дэспатыі ўсх. тыпу. Адмаўленне праў асобы і аўтаноміі любых грамадскіх інстытутаў, ізаляцыянізм і ксенафобія, ўвасобленыя ў ідэялогіі “трэцяга Рыму”, прывялі да кансервацыі сацыяльнай, эканамічнай і тэхналагічнай адсталасці, захаванню нізкіх жыццёвага ўзроўню і кошта чалавечага жыцця.
Хуткі тэрытарыяльны рост Масквы, паглынанне больш дробных дзяржаўных утварэнняў і прэтэнзіі на “збіранне” пад сваёй уладай ўсіх усх.-слав. земляў выклікалі яе сутыкненне з другім цэнтрам іх дзяржаўнай кансалідацыі — ВКЛ. З 1330-х гадоў дзве дзяржавы спаборнічалі за ўплыў над Вял. Ноўгарадам, Псковам і Смаленскім княствам, у 1335 адбыўся першы ўзброены канфлікт паміж імі (за “гради литовстии” на Верхняй Волзе). У 1349 паміж вял. кн. маск. Сімяонам Гордым і вял. кн. літ. Альгердам заключана мірнае пагадненне, замацаванае серыяй дынастычных шлюбаў, Ноўгарад і Пскоў прызнаваліся падкантрольнымі Маскве. Барацьба Масквы супраць прызнання самастойнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ (1352—1363) скончылася яе скасаваннем пасля смерці літ. мітрапаліта Рамана. У 1368—1372, падтрымліваючы саюзнага ВКЛ вял. кн. цвярскога Міхаіла Аляксандравіча, Альгерд здзейсніў тры паходы на Маскву, якія скончыліся Любуцкім дагаворам 1372. Пасля смерці Альгерда Масква традыцыйна падтрымлівала тых літ. князёў, якія выступалі супраць цэнтральнай улады ВКЛ — Андрэя Полацкага (канец 1380-х), Вітаўта (пачатак 1390-х), Свідрыгайлу. Вял. кн. Ягайла аказаў пасіўную падтрымку Ардзе перад Кулікоўскай бітвай, але ў 1384 паміж Ягайлам і Дзмітрыям Данскім заключана мірнае пагадненне (верагодна, накіраванае супраць Арды). Пасля Крэўскай уніі 1385 галоўным ідэялагічным абгрунтаваннем палітыкі М.в.к у дачыненні да ВКЛ абвяшчалася “вызваленне” яго праваслаўнага насельніцтва ад “каталіцкага прыгнёту”. Дзейнасць мітр. Кіпрыяна спрыяла змякчэнню супярэчнасцей паміж М.в.к і ВКЛ. У 1391 заключаны шлюб вял. кн. маск. Васіля І з дачкой Вітаўта Соф’яй. У 1398 Масква выступіла супраць спробы Вітаўта ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам, але ў выніку мірнага дагавора 1400 фактычна дазволіла яму ліквідаваць незалежнасць Смаленскага княства (1404). Пасля ўзброенага канфлікта ў 1406 да канца 15 ст. усталявалася мяжа паміж ВКЛ і Масквой па р. Угра. У складзеным у 1423 завяшчанні Васіль І назваў Вітаўта апекуном сваіх дзяцей і гарантам цэласнасці дзяржавы пасля сваёй смерці (1425), але практычных вынікаў гэты крок не меў.
Заключаны вял. кн. лiт. Казiмipам IV і вял. кн. маск. Васiлём II Цемным 31.08 1449 г. дагавоp фактычна спынiў тэpытаpыяльную экспансiю ВКЛ на ўсход. Паводле дагавоpа, Казiмip абавязваўся "не вступатися" ў Вялiкi Hоўгаpад i Пскоў, нават калi тыя будут "се... давати" Казiмipу, а таксама не удзельнiчаць у магчымых сутыкненнях pускiх феадальных pэспублiк з Лiвонскiм Оpдэнам нават на iх баку. Адносным поспехам Казiмipа была адмова Васiля II ад наўгаpодскiх валасцей, якiя тpадыцыйна "цягнулi" да Лiтвы i пpызнанне за pазанскiм вял. кн. Iванам Федаpавiчам пpава пеpахода на службу да Казiмipа. Вынiкам дагавоpу 1449 г. быў амаль 40-летнi пеpыяд мipнага pазвiцця ВКЛ, якое не мела ваенных канфлiктау з суседзямi да 1487 г., але ён таксама зафiксаваў адмову ВКЛ ад пpэтэнзiй на аб'яднанне ўсiх усходнеславянскiх земляў, што абумовiла стpату незалежнасцi ад Масквы Hоугаpада (1471—1478) i Цвяpы (1485) i ўpэшце паpажэнне ВКЛ у вайне Маскоускай дзяpжавы з ВКЛ 1492—1494, якое суправаджалася стратай вялікіх тэрыторый. Моцная цэнтралізаваная Руская дзяржава, створаная ў выніку поспехаў Івана ІІІ, які прыняў тытул “государя всея Руси”, пачала адкрыта прэтэндаваць на беларускія і ўкраінскія землі ВКЛ, барацьба за якія вызначыла гісторыю Усх. Еўропы на працягу 15—18 ст.
Лiт.: Духовные и договоpные гpамоты великих и удельных князей XIV—XVI вв. / Подг. Л.В.Чеpепнин. М.; Л., 1950; Базилевич К.В. Внешняя политка Русского централизованного государства. М., 1952; Черепнин Л.В. Образование Русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960; Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы. XIV—XVI вв. М., 1963; Кучкин В. А. Формирование государственной территории Северо-Восточной Руси в X—XIV вв. М., 1984; Зимин А.А. Витязь на pаспутье. М., 1991; Fennell J. L. I. The Emergence of Moscow, 1304—1359. Berkeley, Los Angeles, 1968.
Маерберг Аўгусцін
(Meyerberg, жнів. 1612, Сілезія — 23 сак. 1688), аўстр. дыпламат. Сапр. прозвішча фон Маерн, тыт. барона М. з 1666. У 1661 г. iмператарам Леапольдам І адпраўлены паслом у Расію з мэтай садзейнічаць заключэнню міра з Рэччу Паспалітай (гл. вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667). На зваротным шляху правёў каля 9 мес. у ВКЛ (май 1662 — люты 1663): праехаў па Дняпры ад Смаленска да Магілёва, адтуль праз Менск і Барысаў у Вільню. У 1663 г. апублікаваў кн. “Падарожжа ў Масковію” з апісаннем свайго пасольства, падрабязным экскурсам у гіст. Маскоўскай дзяржавы, ў прыв., яе узаемаадносін з ВКЛ і Рэччу Паспалітай. Прывёў звесткі пра забойства гетмана В. Гасеўскага, якое адбылося пад час побыту М. у Вільні, пра архітэктуру, побыт жыхароў і прыроду ваколіц Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова, Быхава, Магілёва, Барысава, Менска. Адзначаў, што пад Белай Руссю ў Расіі разумеюць “вобласці паміж Пpыпяццю, Дняпpом і Дзвіною, з гаpадамі Hавагpадкам, Менскам, Мсціславам, Смаленскам, Віцебскам і Полацкам”.
Публ.: (Бодянский О. М.) Путешествие в Московию барона Майеpбеpга // ЧОИДР. 1873. Кн. ІІІ, IV. 1874. Кн. І.
Літ. Аделунг Ф. Барон Мейерберг и путешествие его по России. СПб., 1827; Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
Макоўскi Тамаш
(1562 або 1575—1630), гравёр, рысавальшчык. (Гданьск?)
З 1600 па 1611 на службе кн. М.К.Радзiвiла “Сiроткi”, жыў у асн. у Нясвіжы. Аўтар некат. медзярытаў да кнігі Радзiвiла “Пэрэгрынацыя, або паломнiцтва ў Святую зямлю” (1601, Брунсберг), партрэта М.К.Радзiвiла, відаў радзівілаўскіх замкаў у Клецку, Нясвіжы, Коўне, Біржах, Троках. Аўтар ілюстрацый да “Гiпiкі” кн. К. Дарагастайскага (Кракаў, 1603 і Познань, 1620), да панегiрыка М.К.Радзiвiлу братоў Скарульскiх (Нясвіж, 1604), шматлікіх выяў магнацкіх гербаў. Выгравіраваў першую дакладную геаграфічную карту ВКЛ (Амстэрдам, 1613), якая з’яўляецца найбольш значнай працай М. (т.зв. “карта М.”). Ёсць звесткі пра яе ранейшую рэдакцыю (каля 1603). Распаўсюджанае раней меркаванне пра ўдзел М. у працы над картай у якасці картографа, хутчэй за ўсё, памылковае. Выканаў некалькі гравюр на сюжэты вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18: план Масквы, выяву прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх і г.д. Віды гарадоў М. вызначаюцца падрабязнасцю і ўяўляюць каштоўны іканаграфічны матэрыял. У творчасці М. прасочваецца ўплыў галандскіх майстроў, ёй уласцівыя некаторыя рысы маньерызма. У Нясвіжы ўстаноўлены бюст М.
Лiт.: Jakubowski J. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieswiecki. Warszawa, 1923; Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od XV do polowy XVIII w. Poznan, 1989.
Мельнскі мір 1422. Заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27.09.1422 над воз. Мельна, ля сутокаў рр. Вісла і Аса, пасля няўдалай для Ордэна вайны, выкліканай спробамі дамагчыся ад папы Марцiна V і імператара Сігізмунда І абвешчання несапраўдным Тарунскага міра 1411. Паводле М.м. крыжакі саступалі Польшчы частку Куявіі з Нешавай і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзій на Жмудзь, якая паводле ўмоў Тарунскага міра мусіла быць перададзенай Ордэну пасля смерці Вітаўта. Такім чынам М.м. завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны.
Літ.: Dogiel M. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae. T. IV. Wilno, 1760; Zajaczkowski S. Studia nad procesami Polski a Litwy z Zakonem krzyzackim. 1420-1423.
|
Місаіл , праваслаўны мітрапаліт кіеўскі |
Місаіл, праваслаўны мітрапаліт кіеўскі
(ВКЛ). Верагодна, паходзіў з малавядомага роду князёў Пеструцкіх ці Пестручаў. Незадоўга да 1454 заняў смаленскую епіскапскую кафедру. У 1454 разам з братам Міхаілам уфундаваў манастыр Св. Тройцы ў Чарэі. У 1456 вярнуў з Масквы ў Смаленск ікону Маці Боскай Адзігітрыі Смаленскай. Спачатку выступіў супраць прыхільнага уніі мітрапаліта Грыгорыя Балгарына, але пазней разам з іншымі епіскапамі падтрымаў ідэю уніі. Каля 1475 быў абраны кіеўскім мітрапалітам (“елект на митрополию киевского престола и всея Руси”), але яго кандыдатура не была зацверджана канстанцінопальскім патрыярхам, чаму М. традыцыйна лічыцца некананічным мітрапалітам. Магчыма, ў 1476 М. арганізаваў зварот часткі праваслаўных іерархаў і цывільных да папы Сікста IV (т. зв. “эпістолію” М.), тэкст якога на пачатку ХVІІ ст. выкарыстоўваў для прапаганды уніі мітр. І. Пацей, але аўтэнтычнасць “эпістоліі” ці яе значнай часткі абгрунтавана аспрэчвалася многімі даследчыкамі. Кіраваў мітраполіяй з Наваградка. Апошнія звесткі пра М. датуюцца 1480, калі ён, верагодна, і памёр.
Літ.: Завитневич В.З. Палинодия Захарии Копыстенского и её место в истории Западно-Русской полемики 16 и 17 вв. Варшава, 1883. сс. 156, 188—195; Архив Юго-Западной России, издаваемый комиссиею для разбора древних актов. Ч. I, Т. VII. Киев, 1887. сс. 199—231; митр. Макарий [Булгаков]. История русской церкви. Т. IX, кн. IV. История западно-русской или литовской митрополии. СПб., 1900; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990.
Мiхаiл Барысавіч
(1453 ці 1457, Цвер — не пазней 1505), апошні вял. князь суверэннага Цвярскога вялікага княства (1461—1485), пазней эмігрант у ВКЛ. Уступіў на прастол малалетнім пасля смерці бацькі, Барыса Аляксандравіча і пасля дасягнення паўналецця спрабаваў працягнуць яго палітыку на захаванне незалежнасці Цвяры з апорай на ВКЛ. Аднак польскі кароль і вял. кн. літ. Казімір, нягледзячы на саюзныя абавязкі паводле дагавароў 1449 і 1484, дзейснай падтрымкі М.Б. не аказаў, што перадвырашыла страту незалежнасці Цвяры. У жніўні 1485, пераканаўшыся, што шматлікія просьбы аб ваеннай дапамозе з боку ВКЛ не будуць выкананыя, вял. кн. маскоўскі Іван ІІІ пачаў ваенныя дзеянні і хутка асадзіў Цвер. Цвярское баярства фактычна здрадзіла вял. князю, ў большасці перайшоўшы на бок Масквы. Ноччу 12.09.1485 М. Б. удалося ўцячы з абложанага горада ў ВКЛ. Такім чынам апошняя традыцыйна саюзная ВКЛ дзяржава ва Усх. Еўропе спыніла існаванне, што неўзабаве дало магчымасць Маскве перайсці да наступальных дзеянняў супраць самога ВКЛ (гл. вайна Маскоускай дзяpжавы з ВКЛ 1492—1494). У 1486, атрымаўшы невялікі дапаможны атрад ад Казіміра, М. Б. беспаспяхова спрабаваў вярнуць сабе трон. У якасці кампенсацыі за страчаныя на усходзе ўладанні атрымаў ад Казіміра вялікія грашовыя сумы, а таксама маёнтак Пячыхвосты на Валыні і вялікую латыфундыю на поўдні Слонімскага павета (Ласасіная, Бялавічы, Гошчава і інш.). Правёў апошнія 20 год жыцця ў ВКЛ, не адыгрываючы прыкметнай палітычнай ролі. Першым шлюбам (1470—1483) жанаты з Соф’яй, дачкой кіеўскага кн. Сямёна Алелькавіча, другім, паводле няпэўных звестак, з дачкой кагосьці з Радзівілаў, аднак застаўся бяздзетным. Пасля см. М. Б. яго ўладанні на Беларусі перайшлі да кн. Васіля Глінскага. У Нац. мастацкім музеі Беларусі захоўваецца партрэт М. Б., які паходзіць з Нясвіжскай галерэі Радзівілаў.
Лiт.: Борзаковский В.С. История Тверского княжества. СПб., 1876; Жизневский А.К. Портрет тверского великого князя Михаила Борисовича. Тверь, 1889; Клюг Э. Княжество Тверское (1247 — 1485). Пер. с нем. Тверь, 1994.
|