Алесь БЕЛЫ

біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english   |   кантакт

 

  картаграфiя

  хронiка Белай Русi
      рэзюмэ: by   eng   de
      поўны тэкст
      рэцэнзii
      палеміка
      апошнія артыкулы
  матэрыялы па картаграфii
      Беларусь на Эбсторфскай
         карце

      Планы з калекцыі
         Фюрстэнхофа

      план Полацка 1707 г.
      Ідрысi
              cкладаны варыянт
              cпрошчаны варыянт

 
  іканаграфiя

  Менск. Загадкавы медзярыт
  “Лiтоўская кунсткамера”
  Голад у краiне Русь i Лiтва
  лятучыя лісткі пра Полацк
  пра Дальберга i ягоны дзённiк
 
  наша страва

  артыкулы
      “белае” пiва
      бручка
      верашчака і мачанка
      грэчка
      калдуны
      капытка ці капыткі?
      кілбаса, пальцам пханая

      кішка
      крамбамбуля
      «Культавы» селядзец
      лазанкі
      Марцін Святы — губіцель  гагаты
      смажні, кнышы, кулебякі
      харчаванне ў перыяд ВКЛ
      харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
      In Laudem Cerevisiae

         На хвалу Піва

      Belarusian Beer Lacks
         Genealogy

      Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
  радыёперадачы
    "Беларуская Атлантыда"

      На Хвалу Піва
      Белая Русь… Science
         Fiction?
      Тэатр сармацкага жэсту
      Гарбата ў Беларусі
      Мінулае беларускага
         баброўніцтва

      Камора тартураў...
      Сярэднявечныя сьмяротныя
         пакараньні

      Cелядзец па-беларуску
      125-гадовы юбілей 
         “трэцяга сэктару” Беларусі

      Дабрабыт магілёўца...
      Віно ў беларускай традыцыі
      Традыцыя вырабу сыроў
         у Беларусі

 
  іншыя артыкулы

Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.

  Лануа, Жыльбер дэ

Лануа (Lannoy), Жыльбер дэ (1386 — 22.4.1462) Бургундскi падарожнiк i дыпламат, мемуарыст. Паходзiу са старажытнага французскага роду, аселага у Фландрыi, якая належала герцагам Бургундзii. З 13 год вёу жыццё “дасканалага” рыцара: удзельнiчау у турнiрах, крыжовых паходах, шматлiкiх войнах i мiжусобiцах — Стогадовай вайне, барацьбе арманьякау i бургiньёнау у Францыi, Ланкастэрау i Плантагенетау у Англii. Кавалер Ордэна Залатога Руна. Шмат падарожнiчау (Германiя, Данiя, Iспанiя, Сiрыя, Егiпет), наведвау Св. Зямлю i iнш. традыцыйныя месцы паломнiцтва, выконвау дыпламатычныя даручэннi розных манархау. Здзейснiу два падарожжы па Усходней Еуропе, у 1413—1414 i 1421 гг. Першае адбылося пасля яго удзелу у паходзе прускiх крыжакоу на Польшчу i пралягала праз Ноугарад i Пскоу, Лiвонiю i ВКЛ (па маршруце Дынабург — Вiльня — Трокi — Коуна — Мемель (Клайпеда). Сустракауся з в.кн. Вiтаутам, яго жонкай Ганнай, дачкой Соф’яй i унучкай Ганнай. Пад час другога выконвау ролю пасла англiйскага караля Генры V да манархау Усходняй Еуропы — Ягайлы, Вiтаута, вiзантыйскага iмператара Мануiла II, з утапiчнай мэтай стварэння шырокай каалiцыi дзяржау на чале з Англiяй для крыжовага паходу супраць асманау. Праехау праз лiтоускае Падолле, у Камянцы iзноу сустракауся з Вiтаутам, прысутнiчау пры прыняццi iм пскоускага i наугародскага пасольствау. Атрымау каштоуныя падарункi, ахоуныя лiсты i даручэннi да татарскага хана, стауленнiка Вiтаута. Працягнуу шлях у Канстантынопаль праз Малдову i Крым. Быу сведкам узвядзення пад кiраунiцтвам падольскага старосты Гедыгольда на процiлеглым ад Белгарада беразе Днястра лiтоускага замку, на будоулi якога былi занятыя 12 тыс. чалавек i 4 тыс. вазоу. 

Л. звяртау увагу перш за усё на ваенна-тапаграфiчныя характарыстыкi мясцовасцей (стан фартыфiкацый, шляхi зносiн), але яго дзённiкi змяшчаюць шмат iншых каштоуных звестак па гiсторыi ВКЛ, у т.л. этнаграфiчнага зместу. Адзначыу наяунасць у жыхароу ВКЛ асобнай мовы i iснаванне 12 епархiй. Гарлiвы католiк, папракау Вiтаута за сувязь з гусiтамi, парушэнне посту i г.д., але засведчыу моц i уплыу дзяржавы, гегемонiя якой на прасторы ад Ноугарада да Крыма не выклiкала у яго сумненняу. Мiсiя Л. падвяла рысу пад доўгім перыядам насцярожана-варожага стаўлення да ВКЛ як да дзяржавы “сарацынау” і садзейнічала распаўсюджванню ведаў аб ёй ў Заходняй Еўропе. Так, нямецкi хранiст Рыхенталь (1420-е гг.) спасылауся на Л., вызначаючы межы Еуропы: “Еуропа — гэта зямля, унутры якой мы знаходзiмся, яна прылягае да Белай Русi, да Смаленска, а праз iх — i да сапрауднай Турцыi Лануа, да герцагства Лiтвы, Польшчы, Славонii, Венгрыi, Маравii, Чэхii, Рымскай iмперыi”. 

Лiт.: Gilbert de Lannoy i jego podroze // Materyaly do dziejow polskich. Poznan, 1847; Путешествие и посольство господина Гилльбера де Ланнуа // Записки Одесского общества истории и древностей. Одесса, 1853. Т. 3; Емельянов. Путешествия Гилльбера де-Ланноа в восточные земли Европы в 1413—1414 и 1421 годах // Киевские университетские известия. 1873. № 8; Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882; Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996. 
 

  Ласіцкі Ян

Ласiцкi (Lasicki) Ян (каля 1534, в. Ласiцы, Сахачоускi пав. Раускага ваяв. (Мазовiя) — не раней 1599), польскi гiсторык, бiблiёграф, рэлiгiйны пiсьменнiк-палемiст. Паходзiу з дробнай мазавецкай шляхты. Кальвiнiст. У 1556 — 1561 вучыуся у гiмназiях i унiверсiтэтах Страсбурга, Жэневы, Лазаны, Цюрыха, Падуi, пазней вандравау па Швейцарыi, Францыi, Нiдэрландах, Англii; у Парыжы ледзь пазбегнуу гiбелi у Варфаламееускую ноч (24.8.1572). Актыуна удзельнiчау у мiжканфесiйнай палемiцы, перапiсвауся з вядучымi дзеячамi еурапейскай Рэфармацыi. Меу разнастайныя навуковыя iнтарэсы: напiсау шэраг прац па гiст. рэлiгii, гiсторыi панавання С. Баторыя, нарыс гiсторыi Францыi (першы польскi твор такога кшталту), i iнш. (усе на лац. мове); цiкавiуся дакладнымi навукамi. Лiчыцца заснавальнiкам польскай бiблiяграфii. У 1581 вярнууся з апошняй вандроукi за межы РП, у 1582 пазнаёмiуся з лiт. падскарбiям, кашталянам мiнскiм Я. Я. Глябовiчам (кальвiнiстам), якi запрасiу яго у ВКЛ; выхоувау дзяцей Глябовiча Яна i Мiкалая, жывучы то у Вiльнi, то у рэзiдэнцыi Глябовiчау у Заслау’i. Увайшоу у рознаверны асяродак вiленскiх iнтэлектуалау (Ц. Базылiк, А. Волан, П. Одэрборн i iнш.) У 1582 выдау у Шпаеры (Германiя) зб. прац розных аутарау “Пра рэлiгiю, ахвярапрынашэнне, вясельныя i пахавальныя абрады русiнау, маскавiтау i татарау” (назва пазычаная з трактата Одэрборна), у якi увайшоу i арыгiнальны твор Л. Апiсау нар. адзенне, стравы, абрады беларусау, архiтэктуру Вiльнi, Полацка, бел. вёсак; крытычна ставiуся да перажыткау паганства, забабонау, неадукаванасцi нас. ВКЛ. У рэлiгiйнай палемiцы выступау як супраць каталiцкай рэакцыi (у 1584 баранiу А. Волана ад П. Скаргi), так i супраць радыкальных пратэстанцкiх плыняу (асуджау антытрынiтарыяу, Ф. Соцына). Апошнiя звесткi пра Л. паходзяць з Заслау’я (лiп. 1599). Пасмяротна выйшау яго твор “Пра багоу самагiтау, iншых сарматау i несапраудных хрысцiян” (Базель, 1615) — першы сiстэматычны выклад балцкiх язычнiцкiх вераванняу.

Лiт.: Barycz H. Jan Lasicki: Studium z dziejow polskiej kultury naukowej XVI w. Wroclaw etc., 1973; Издано в 1582 году // Белорусский экватор. Мн., 1988

Тв.: De Russorum, Moscovitarum et Tartarorum religione... Spirae, 1582; De diis Samogitarum caeterorumque Sarmatarum... Basileae, 1615.

 

  "Літва дваровая"

“Лiтва дваровая”, асобая служылая праслойка у Маскоускай дзяржаве XVI ст., якая складалася з выхадцау з ВКЛ. Пачала фармiравацца у ходзе войн канца XV — пачатка XVI ст., калi значная колькасць бел. - лiт. шляхты трапiла у палон цi дабраахвотна перайшла на бок Маскоускай дзяржавы. Шмат палонных была захоплена у бiтве на Вядрошы 1500, большасць з якiх насуперак iх волi утрымлiвалася маскоускiм урадам i пасля заключэння мiрных пагадненняу. Як правiла, iм не давяралi службу на зах. рубяжах Маскоускай дзяржавы i яны выкарыстоувалiся у ваенных дзеяннях на поуднi i усходзе. Напрыклад, лiт. “огненные стрельцы” вызначылiся у 1505 пры абароне Нiж. Ноугарада ад татарау. Пасля здачы Маскоускай дзяржаве, напрыклад, Смаленска у 1514, большая частка яго залогi прыняла маскоускае падданства. У вынiку Глiнскiх мяцежа 1508 у Маскву выехала шмат прыхiльнiкау Глiнскiх, у т.л. кн. Андрэй Друцкi, Iван i Фёдар Казлоускiя, кар. дваранiн Якуб Iвашэнцау i iнш. За iмi i iх нашчадкамi замацавауся тэрмiн “л. д.” (эпiтэт “дваровая” часам апускауся). Ён асаблiва часта сустракаецца у т.зв “Дваровым сшытку” 1550-х гг., якi адзначае наяунасць кампактных кантынгентау “л. д.” у Яраслаулi, Растове, Раманаве, Мураме, Мажайску, Серпухаве, Кастраме i iнш. гарадах. У 1520-е гг. “л. д.” кiравау баярын М. Ю. Захар’iн, яна адыграла важную ролю у Казанскiм паходзе 1524. Найбольшым уплывам “л. д.” карысталася у перыяд рэгентства Алены Глiнскай (1533—1538), але пасля дасягнення пауналецця Iванам IV у значнай ступенi падверглася палiтычным рэпрэсiям i як своеасаблiвая карпарацыя перастала iснаваць.

Лiт.: Тысячная книга 1550 г. и Дворовая тетрадь 50-х гг. XVI в. Подг. А. А. Зимин. М. - Л., 1950; Зимин А. А. Россия на пороге Нового времени. М., 1972.
 

  Лугвен

Лугвен (Лiнгвен, Лангвен, Лугвень), правасл. iмя Сямён (каля 1355 — 1431), чацвёрты сын Альгерда ад яго другога шлюбу з Ульянай Цвярской (агульным лiкам дзевяты), князь мсцiслаускi (1392—1431). У гiст. крынiцах выступае з 1379, калi у лiку iншых лiт. кн. падпiсау у Троках мiр з Ордэнам (29.9). Разам з братам Ягайлам i трыма iншымi кн. 14.10.1385 падпiсау Крэускую унiю 1385. Удзельнiчау у разгроме вял. кн. смаленскага Святаслава, якi падтрымау выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, пад Мсцiславам (29.4.1386). У 1389—1392 князь у Вял. Ноугарадзе, атрымау “у кармленне” Ладагу, Арэшак, Карэлу i палову Капор’я. Склау васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Ноугарада (у тайне ад самiх наугародцау). У 1390 спрабавау далучыць да Ноугарада Пскоу, у 1391 разбiу ганзейскiх пiратау-вiтальерау пад Арэшкам. З’ехау з Ноугарада пад уцiскам Масквы, атрымау ад Ягайлы Мсцiслаускае княства, якiм да яго валодау iх брат Карыгайла. У канцы 1396 пасрэднiчау ва узнауленнi гандлёвага дагавора памiж Полацкам i Рыгай, у тым жа годзе разбiу войска разанскага кн. Алега, якi дапамагау вял. кн. смаленскаму Юрыю Святаслававiчу у абароне незалежнасцi Смаленскага княства ад ВКЛ. У 1402 пад Любуцкам iзноу разбiу разанцау, захапiу у палон кн. Радаслава Алегавiча. У 1403 пры падтрымцы Вiтаута захапiу Вязьму i спрабавау авалодаць Смаленскам, якi нарэшце захапiу i далучыу да ВКЛ у 1404. У 1407 удала дзейнiчау у Верхаускiх княствах, далучыу да ВКЛ Варатынск. У тым жа годзе iзноу запрошаны у Ноугарад, дзе княжыу да 1412. Удзельнiчау разам з наугародскiмi атрадамi у Вялiкай вайне 1409—1411, у крытычны момант Грунвальдскай бiтвы 1410 мужнасць мсцiслаускай, аршанскай i смаленскай харугвау ВКЛ на чале з Л. выратавала саюзныя армii ад разгрому крыжакамi. Падпiсау Тарунскi мiр 1411. Iмаверна, у 1408—1411 быу вялiкакняскiм намеснiкам у Смаленску. У 1411 кiравау адбiццём шведскай агрэсii ад Ноугарада, знiшчыу прадмесныя умацаваннi Выбарга (26.3). У тым жа годзе заключыу ад iмя Ноугарада дагавор з Ягайлам супраць крыжакоу, але у 1412 з-за маскоускiх iнтрыгау выехау з Ноугарада у Мсцiслау, разам з Вiтаутам i Ягайлам накiравау наугародцам “разметную” грамату. У 1421 прымау у Мсцiславе мiтрапалiта Фоцiя. У 1430—1431 у барацьбе Свiдрыгайлы з Жыгiмонтам Кейстутавiчам падтрымлiвау першага. Заснавау каля Мсцiслава манастыр Св. Ануфрыя над р. Чорная Натапа (1407), якi славiуся перапiсчыкамi кнiг i рукапiсау. Ад першай жонкi Марыi († 1399), дачкi в. кн. маскоускага Дзмiтрыя Данскога (шлюб заключаны у Маскве 14.6.1394), меу сына Юрыя. Ад другой (з вос. 1406 / 1407, iмя i паходжанне невядомыя) сына Яраслава (Фёдара). Вядомая пячатка Л. (1389) з выявай “Пагонi”, якая захоуваецца у Львоускiм гiст. музеi.

Лiт.: Stadnicki K. Bracia Wladyslawa Jagielly. Lwow, 1867; Экземплярский А. В. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период с 1238 по 1505 г. ТТ. 1—2. СПб., 1889—1891; Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895; Kuczynski S. M. Ziemie czerhihowsko-sewierskie pod rzadami Litwy. Warszawa, 1936; Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М., 1961; Цiтоу А. К. Пячаткi старажытнай Беларусi. Мн., 1993. с. 36. 
 

  Лупу Васiль

Лупу Васiль († 1661), гаспадар Малдовы у 1634—1653. Па паходжаннi албанец. Рабiу захады па аднауленню самастойнасцi Малдаускага княства ад Асманскай iмперыi, развiццю эканомiкi i культуры. Скiнуты з трона Георгiем Стэфанам, стауленнiкам туркау. Памёр у зняволеннi у Стамбуле.

Падтрымлiвау сталыя кантакты з кiеускiм мiтрапалiтам П. Магiлам, з яго дапамогай у 1640 адкрыу у Ясах Славяна-Грэка-Лацiнскую акадэмiю, у якой працавалi i выхадцы з Беларусi (I. Iяулевiч, I. Собаль i iнш.) У 1643 па яго iнiцыятыве друкар з Вiльнi Самуiл Рагаля аpганiзавау пеpшую у Малдове дpукаpню. У 1645 пры пасрэднiцтве Магiлы i тpансiльванскага князя Дзьёpдзя I Ракацы быу заключаны шлюб Януша Радзiвiла, галавы кальвiнiстау Рэчы Паспалiтай i “сепаратысцкай” партыi у ВКЛ, з дачкой Л. Марыяй. Мiтрапалiт Магiла асабiста здзейснiу праваслауны абрад вянчання, гэтай падзеi было прысвечана некалькi друкаваных творау, паколькi меркавалася, што яна паспрыяе умацаванню саюза памiж праваслаунымi, кальвiнiстамi i iнш. “дысiдэнтамi” Рэчы Паспалiтай. Радзiвiл, разлiчваючы выкарыстаць саюз з Малдовай i Трансiльванiей для правядзення незалежнай знешняй палiтыкi у iнтарэсах Лiтвы, у 1645—1646 двойчы асабiста наведвау Л. у Малдове. У поунай меры планы Радзiвiла не былi рэалiзаваныя, але саюз з Л. адыграу пэуную ролю у стрыманнi гегеманiсцкiх памкненняу Б. Хмяльнiцкага пад час антыфеадальнай вайны 1648—1651.

Лiт.: Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. Wilno, 1859; Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М., 1981; Голенченко Г.Я. Новые материалы по истории культурных связей Белоруссии с Россией и Украиной // Книга в Белоруссии: книговедение, источники, библиография. Вып. 2. Мн., 1983; Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. Кишинев, 1987. c. 202—205; Сачанка Б. “Здраднiк” // ЛiМ, № 28. 1990.
 

  Любарт

Любарт-Дзмiтрый (1320?—1384?), валынскi (уладзiмiрскi i луцкi) князь, адзiн з малодшых сыноу в. кн. лiт. Гедзiмiна, верагодна, ад яго апошняй жонкi Еуны. Выступае у гiст. крынiцах памiж 1336—1382. У 1330-х удзельнiчау у лiт. наездах на Мазовiю. Першым шлюбам, верагодна, жанаты з дачкой уладзiмiра-валынскага кн. Андрэя Юр’евiча (Ганнай ?). Пасля смерцi апошняга гаспадара Галiцка-Валынскага княства Юрыя-Баляслава II Тройдзенавiча (1340), пры падтрымцы бацькi Л. заняу Валынь. Прэтэндавау i на Галiчыну, у 1340—1349 галiцкае баярства на чале з Дзмiтрыем Дзядзькам намiнальна прызнавала гаспадаром то Л., то польскага караля Казiмiра III, то венгерскага Людвiка I. Гэта выклiкала канфрантацыю памiж Л., з аднаго боку, i Казiмiрам i Людвiкам, з другога. Падтрымлiвау прыязныя стасункi з кiеускiм мiтрапалiтам Феагностам, у 1347 падтрымау яго iнiцыятыву па скасаваннi асобнай Галiцкай мiтраполii, каб яна не паслужыла iнструментам пашырэння уплыву Польшчы i Венгрыi на паудн.-зах. землi ВКЛ. Быу звязаны дынастычным шлюбам з вял. кн. маскоускiм Сямёнам Гордым: у 1350 ажанiуся з яго пляменнiцай Вольгай, дачкой растоускага князя Канстанцiна. У жнiунi-лiстападзе 1349 Казiмiр пры падтрымцы Залатой Арды, Венгрыi i Мазовii захапiу амаль усю тэрыторыю былога Галiцка-Валынскага княства, у т.л. Бярэсце. У 1350 войскi ВКЛ вярнулi Бярэсце i Валынь, нават на кароткi час авалодалi Львовам, але Галiчына засталася у руках К. У 1351—1352 польска-венгерскiя войскi здзейснiлi некалькi паходау на Бярэсце, Бэлз, Уладзiмiр Валынскi. У жнiунi 1351 Л. разам з Кейстутам быу захоплены у палон венграмi; 15.8.1351 падпiсау дагавор з Людвiкам, паводле якога ВКЛ мусiла заплацiць вялiкi выкуп, адмаулялася ад прэтэнзiй на Галiчыну, але захавала большую частку Валынi. У 1352 заключыу сепаратную мiрную дамову з Казiмiрам i мазавецкiмi князямi, але ужо у 1353 далучыуся да наездау Кейстута на Польшчу. Пасля працяглага перыяду мiрных адносiн з Казiмiрам (1356—1366) у вынiку ваеннага паходу апошняга адмовiуся ад прэтэнзiй на Бэлзскую i Холмскую землi, саступiу Польшчы зах. частку Валынi з цэнтрам ва Уладзiмiры, якую вярнуу пасля смерцi Казiмiра у 1370. У 1376 удзельнiчау у шырокамаштабнай лiтоускай выправе на Польшчу, што выклiкала няудалую для яго вайну з Людвiкам у 1377, у вынiку якой Л. быу вымушаны прызнаць сябе васалам Венгрыi i пакiнуць Людвiку сваiх сыноу у якасцi заложнiкау. Пасля смерцi Людвiка у 1382 выкупiу у венгерскiх старост некаторыя памежныя галiцкiя крэпасцi (Лапацiн, Алеска i iнш.). 

Пры Л. значэнне аднаго з галоуных палiтычных цэнтрау ВКЛ набыу Луцк. У 1375 ён згадзiуся на стварэнне першай у ВКЛ Луцкай каталiцкай епархii, юрысдыкцыя якой ахоплiвала i пауд.-зах. землi Беларусi. Сын Л. ад першага шлюбу, Iван, быу адным з чарнiгаўскiх удзельных кн. Ад другой жонкi Л. меу трох сыноу — Фёдара, Лазара i Сямёна. 

Лiт.: Филевич И. П. Борьба Польши и Литвы-Руси за галицко-владимирское наследие. СПб., 1890; Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895; Довнар-Запольский М.В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8; Paszkiewicz H. Polityka ruska Kazimierza Wielkiego. Warszawa, 1925; Насевiч В. Пачаткi Вялiкага княства Лiтоускага: Падзеi i асобы. Мн., 1993. Гл. такс. лiт. да арт. “Людвiк I”. 
 

  Любуцкi дагавор 1372

Любуцкi дагавор 1372 заключаны у сяр. лiпеня 1372 ля г. Любуцк на р. Ака (побач з сучасным г. Алексiн Тульскай вобл.), памiж в. кн. лiт. Альгердам i Кейстутам, з аднаго боку, i в. кн. маскоускiм Дзмiтрыем Iванавiчам (Данскiм) i серпухауска-бароускiм кн. Уладзiмiрам Андрэевiчам Храбрым (мужам дачкi Альгерда Алёны), з другога. З лiтоускага боку удзельнiчау таксама в. кн. цвярскi Мiхаiл Аляксандравiч (паводле цвярскога летапiсу, “князь великы Михаило Александрович поиде в том же миру”). Завяршыу маскоускую кампанiю 1372 ВКЛ i саюзнай яму Цвяры, якая мела на мэце абаранiць уладаннi Цвярскога вял. кн-ва ад захопу Масквой i прадухiлiць ператварэнне Цвяры у васала Масквы; кампанiя пачалася нечаканым з’яуленнем лiтоускага войска пад Пераслаулем 7.4 (аблога была няудалай) i працягвалася паходамi лiт.-цвярскога войска на спрэчныя памiж Цвер’ю i Масквой гг. Кашын i Таржок. 12.7 лiт. i цвярское войскi злучылiся ля Любуцка на стыку маскоускiх, разанскiх i лiтоускiх уладанняу для трэцяга (пасля 1368 i 1370) сумеснага паходу на Маскву. Туды ж падышлi асноуныя сiлы маскоускага войска, але пасля няудалай для лiт.-цвяр. войска сутычкi перадавых атрадау i некалькiх дзён “стаяння” на процiлеглых баках глыбокага яра быу заключаны Л. д. Яго тэкст не захавауся, але згодна з Супрасльскiм летапiсам па сваiм характары гэта быу “вечны мiр”, якi пацвярдзiу пратэктарат ВКЛ над Цвер’ю i даваенныя межы. Л. д. падвёу рысу пад серыяй войн памiж ВКЛ i Маскоускай дзяржавай 1368—1372; пасля чаго ваенных дзеянняу памiж iмi не вялося да 1406, хаця у дачыненнi да Цвяры Л. д. быу парушаны Масквой ужо у 1375. 

Кр.: ПСРЛ. Т. 15, стб. 103, 433; Т. 25, с. 187; Т. 35, с. 49; Черепнин Л.В. Русские феодальные архивы. Ч. 1. М. - Л., 1948. с. 189; Опись архива Посольского приказа 1626 г. Ч. 1. М., 1977. лл. 6, 6 об. Лiт.: Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485). Тверь, 1994. 
 

  Людвiк I Вялiкi (Loys, Lajos, Ludwik)

Людвiк I Вялiкi (Loys, Lajos, Ludwik) (5.3.1326—11.9.1382), кароль Венгрыi (Лаяш, з 1342) i Польшчы (Людвiк, з 17.11.1370). З французскай дынастыi Анжу. Сын караля Карла Роберта Анжуйскага i Эльжбеты, сястры польскага караля Казiмiра III, з 1335 палiтычны саюзнiк апошняга, спадкаемца польскага трону. З 1340 дапамагау Казiмiру у барацьбе за Галiцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым венгерскiя iнтарэсы, што выклiкала яго сутыкненне з валынскiм кн. Любартам. У лютым 1345 у складзе войска крыжакоу беспаспяхова асаджау Вiльню. Прымау актыуны удзел у паходах Казiмiра на Валынь, Падляшша i Берасцейшчыну у 1349—1351, у ходзе якiх венгерскiя войскi часова авалодвалi пауд.-зах. землямi ВКЛ. Асаблiва няудалай для ВКЛ была вайна у лiпенi-жнiунi 1351, калi Л. захапiу у палон Любарта i Кейстута. 15.8.1351 прымусiу iх падпiсаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусiла заплацiць вялiкi выкуп, адмаулялася ад прэтэнзiй на Галiчыну. Дагавор вядомы з хронiкi ананiмнага венгерскага манаха-францысканца, удзельнiка выправы Л. (магчыма, Янаша Кецьi). Кейстут разам з Л. адправiуся у Венгрыю як гарант дагавора i для хрышчэння, але здолеу уцячы. У 1354 Л. паранены пры асадзе лiтоускай крэпасцi Бэлз на зах. Валынi. Пасля заняцця польскага трону узнавiу войны з ВКЛ (1372—1377), у вынiку якiх Бэлз i Холм далучаныя да Галiчыны (якая пры Л. часова увайшла у склад Венгрыi, што выклiкала незадавальненне польскiх феадалау), а Любарт, як i падольскiя князi Аляксандр i Барыс Карыятавiчы i ратненскi кн. Фёдар Альгердавiч (якому належау i Кобрын з акругай) былi вымушаны прызнаць сюзэрэнiтэт Венгрыi. Некалькi разоу высоувау праекты хрысцiянiзацыi Лiтвы. Iнiцыiравау стварэнне Луцкай каталiцкай епархii у 1375, юрысдыкцыя якой ахоплiвала i пауд.-зах. землi Беларусi, на якiя пазней, у XIV—XVIII ст., пашыралiся венгерскiя экспансiянiсцкiя планы (гл. Радноцкi дагавор 1656 i iнш.)

Прауленне Л. супала з “залатым векам” еурапейскага рыцарства, да пашырэння iдэялогii i эстэтыкi якога у Цэнтр. i Усх. Еуропе ён iстотна прычынiуся. Празваны венгерскiмi гiсторыкамi Вялiкiм за значнае пашырэнне межау каралеуства, якое пры iм зазнала росквiт эканомiкi i культуры: адчынены першы унiверсiтэт у г. Печ, пачау чаканiцца залаты дукат, якi у XIV—XVI ст. адыгрывау ролю рэгiянальнай залатой валюты Цэнтр. i Усх. Еуропы, у т.л. Беларусi (“золотой вгорский”). У 1374 выдау першы агульнапольскi (Кошыцкi) прывiлей, паводле якога шляхце гарантавауся узровень iмунiтэту, якiм дагэтуль карысталiся толькi вышэйшыя феадалы (асабiстая недатыкальнасць, сiмвалiч. падаткi на карысць дзярж. скарбу i iнш.), што паклала пачатак стварэнню асаблiвага дзяржаунага лада Польшчы, а у будучым i ВКЛ. Пасля смерцi Л. польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвiга.

Лiт.: Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884; Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. Krakow, 1918; Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921; Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936; Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987. 
 

  Ляцкія

Ляцкiя, шляхецкi род у ВКЛ у XVI—XVII ст., маскоускi баярскi па паходжаннi. Карысталiся уласным гербам “Цмок”. Найбольш вядомыя прадстаунiкi:

I в а н В а с i л ь е в i ч (каля 1480? — пасля 1542). Паходзiу з роду баярына Андрэя Кабылы у 5-м калене. Яго бацька, Васiль Захаравiч Ляцкi (Захар’iн), родны брат Юрыя Захаравiча — родапачынальнiка будучай дынастыi Раманавых, валодау Ляцкiм пагостам Шэлонскай пяцiны (адсюль прозвiшча). Iван Л. лiчыуся адным з лепшых ваеначальнiкау Васiля III. У 1516 Л. удзельнiчау у аблозе Вiцебска; у кастр. 1517 разам з В. Ф. Целяпнёвым-Абаленскiм разбiу войска К. Астрожскага пад Апочкай; у 1522 кiравау адбiццём ад Каломны набега крымскiх татарау. Пад час Казанскага паходу 1524 быу адным з галоуных начальнiкау “судовай рацi”. У 1526 узведзены у чын акольнiчага, у канцы 1526 пасол у Лiтву да Жыгiмонта Старога, дамогся заключэння 28.02.1527 шасцiгадовага перамiр’я памiж ВКЛ i Маскоускай дзяржавай (да 25.12.1532), чым працягвалася пяцiгадовае перамiр’е 1522. Некалькi разоу падвяргауся Васiлём III апале, апошнi раз у 1531 за нерашучыя дзеяннi па адбiццi нападу крымскiх татарау на Тулу i Серпухау. Пасля смерцi Васiля III, магчыма, удзельнiк групоукi Мiхаiла Глiнскага, якая выступала за зблiжэнне з ВКЛ i расшырэнне прау рас. баярства на лiтоускi узор; трапiу у апалу да рэгентшы Алены Глiнскай i яе фаварыта I. Ф. Целяпнёва-Абаленскага. З пачаткам вайны Маскоускай дзяржавы з Вялiкiм княствам Лiтоускiм 1534—1537 перабег на бок ВКЛ разам з сынам (Грыгорыем ?) i каломенскiм ваяводам С. Ф. Бельскiм (жнiвень 1534). Прыняты “вельмi гуманна”, але некаторы час трымауся у зняволеннi. Пасялiуся у Вiльнi пры вялiкакняскiм двары, атрымау ад Жыгiмонта Старога маёнткi Высокi Двор (зараз Аукштадварыс, Лiтва), якi стау цэнтрам уладанняу радзiны Л. i Жалудок (Лiдскi павет). Каля 1537 з iнiцыятывы гданьскага сенатара Iагана Копе пачау сумесную працу з гравёрам i картографам Антонам Вiдам па стварэннi карты Маскоускай дзяржавы, т. зв. “карты Вiда — Ляцкага” (першае выд. — Антверпен, 1542; другое — Вiльня, 1555); пры гэтым, магчыма, карыстауся картаграфiчнымi матэрыяламi, вывезенымi з Масквы. Гэтая карта — першы картаграфiчны твор, створаны на тэрыторыi ВКЛ. З бел. гарадоу на ёй пазначаныя Гомель, Крычау, Орша, Вiцебск, Полацк; тэрмiн Белая Русь ужыты як сiнонiм Маскоускай дзяржавы. Змешчаная на эксплiкацыi прадмова — першы вядомы старабел. свецкi друкаваны тэкст. Варыянты карты Л. рассылау вядомым еурапейскiм вучоным — С. Мюнстэру (1540), С. Герберштэйну (1541; з апошнiм быу блiзка знаёмы яшчэ у Расii) i iнш., аказаушы значны уплыу на фармаванне зах.- еур. уяуленняу XVI ст. пра геаграфiю Усх. Еуропы.

Т э а д о р († 1611), унук (?) Iвана. Ротмiстр войска РП. Пiсар польны (1601 — 1611). У маладосцi вандравау па Францыi, Германii, Iталii, Мальце, Нiдэрландах, займауся алхiмiей (у 1589 у Рыме спрабавау ператварыць медзь у срэбра). Актыуны удзельнiк вайны са Швецыяй (Кiрхгольмская бiтва 1605 i iнш.) Магчыма, яго сястрой была Тэадора (Багдана) Л., жонка Г. Пельгрымоускага.

Я н А л ь ф о н с († 30.11.1646), сын Тэадора. Кашталян мiнскi (1630 — 1634), жмудскi (1634 — 1643), староста ген. жмудскi (з 1643). Вучыуся у Падуанскiм ун-це, удзельнiчау у войнах са Швецыяй, Турцыяй i Расiей.

Т э а д о р А л я к с а н д р († 1683), сын Яна Альфонса, падстолi ВКЛ (1653 — 1654), маршалак надворны лiт. (1654 — 1683).

Лiт.: Kojalowicz W. Herbarz WXL, tak zwany compendium.Krakow, 1897; Michow H. Anton Wied, ein Danziger Kartograph des 16. Jahrunderts. Hamburg, 1905; Атлас геогpафических откpытий в Сибиpи и в Севеpо-Западной Амеpике XVII—XVIII вв. М., 1964; Zwolinski P. Naistarszy swiecki druk bialoruski (Antwerpia 1542) // Slavia Orientalis. R. XVII, z. 4. Warszawa, 1968; Рыбаков Б. А. Русские карты Московии XV — начала XVI в. М., 1974; Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. М., 1988; Геpбеpштейн С. Записки о Московии. М., 1988.
 


біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english
картаграфiя  
|   хронiка Белай Русi   |   матэрыялы па картаграфii   |   іканаграфiя
матэрыяльная культура  
|   артыкулы   |   радыёперадачы   |   іншыя артыкулы
камунікат  
|   аўтары

© Copyright Ales' Bely 2004