Алесь БЕЛЫ

біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english   |   кантакт

 

  картаграфiя

  хронiка Белай Русi
      рэзюмэ: by   eng   de
      поўны тэкст
      рэцэнзii
      палеміка
      апошнія артыкулы
  матэрыялы па картаграфii
      Беларусь на Эбсторфскай
         карце

      Планы з калекцыі
         Фюрстэнхофа

      план Полацка 1707 г.
      Ідрысi
              cкладаны варыянт
              cпрошчаны варыянт

 
  іканаграфiя

  Менск. Загадкавы медзярыт
  “Лiтоўская кунсткамера”
  Голад у краiне Русь i Лiтва
  лятучыя лісткі пра Полацк
  пра Дальберга i ягоны дзённiк
 
  наша страва

  артыкулы
      “белае” пiва
      бручка
      верашчака і мачанка
      грэчка
      калдуны
      капытка ці капыткі?
      кілбаса, пальцам пханая

      кішка
      крамбамбуля
      «Культавы» селядзец
      лазанкі
      Марцін Святы — губіцель  гагаты
      смажні, кнышы, кулебякі
      харчаванне ў перыяд ВКЛ
      харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
      In Laudem Cerevisiae

         На хвалу Піва

      Belarusian Beer Lacks
         Genealogy

      Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
  радыёперадачы
    "Беларуская Атлантыда"

      На Хвалу Піва
      Белая Русь… Science
         Fiction?
      Тэатр сармацкага жэсту
      Гарбата ў Беларусі
      Мінулае беларускага
         баброўніцтва

      Камора тартураў...
      Сярэднявечныя сьмяротныя
         пакараньні

      Cелядзец па-беларуску
      125-гадовы юбілей 
         “трэцяга сэктару” Беларусі

      Дабрабыт магілёўца...
      Віно ў беларускай традыцыі
      Традыцыя вырабу сыроў
         у Беларусі

 
  іншыя артыкулы

Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.

  Казiмiр III Вялiкi

Казiмiр III Вялiкi (1310—1370), польскi кароль з 1333, апошнi з дынастыi Пястау па мужчынскай лiнii. Сын Уладзiслава I Лакатка (1320—1333), якi аднавiу адзiнства польскага каралеуства пасля працяглага перыяду феадальнай раздробленасцi. У 1325 Уладзiслау i Гедзiмiн, якiя да гэтага варагавалi, заключылi накiраваны супраць Тэутонскага Ордэну саюз, замацаваны дынастычным шлюбам К. i дачкi Гедзiмiна Альдоны (у хрышчэннi Ганна, † 1339), заключаны насуперак жаданню К. У якасцi пасага, паводле падання, Гедымiн нiбыта адпусцiу з ВКЛ больш за 20 тыс. польскiх палонных. Адным з вынiкау гэтага саюзу быу сумесны рэйд польска-лiтоускага войска у 1326 на Брандэнбург i Франкфурт-на-Одэры (гл. Давыд Гарадзенскi). 

Прыйшоушы да улады, К. працягнуу лiнiю бацькi на тэрытарыяльныю экспансiю, якую у iнтарэсах феадалау Малапольшчы накiравау на усход. Нягледзячы на значныя страты у Памор’i i Вялiкапольшчы на карысць крыжакоу, тэрыторыя Польскага каралеуства пры К. павялiчылася са 106 да 270 тыс. кв. км., за што К. i празваны Вялiкiм. Скарыстаушыся з адсутнасцi спадкаемцы у апошняга галiцка-валынскага князя Юрыя-Баляслава II Тройдзенавiча (памёр у 1340), спрабавау захапiць Галiчыну i абвясцiць сябе гаспадаром “Русi”, фармальна звязанай з Польшчай асабiстай унiяй. Гэта выклiкала канфлiкт з Лiтвой, паколькi галiцкае баярства прызнала гаспадаром сына Гедзiмiна Дзмiтрыя-Любарта, якi, як i К., быу блiзкiм сваяком Юрыя i якому удалося замацавацца на Валынi. У 1347 Любарт падтрымау iнiцыятыву кiеускага мiтрапалiта Феагноста па скасаваннi асобнай Галiцкай мiтраполii, каб яна не паслужыла iнструментам пашырэння уплыву К. на пауднёва-заходнiя землi ВКЛ. У жнiунi-лiстападзе 1349 К. пры падтрымцы Залатой Арды, Венгрыi i Мазовii захапiу амаль усю тэрыторыю былога Галiцка-Валынскага княства, у т.л. Бярэсце. У 1350 войскi ВКЛ вярнулi Бярэсце i Валынь, нават на кароткi час авалодалi Львовам, але Галiчына засталася у руках К. У 1351—1352 польска-венгерскiя войскi здзейснiлi некалькi паходау на Бярэсце, Бэлз, Уладзiмiр Валынскi, але ВКЛ удалося захаваць большую частку набытых пры падзеле спадчыны Юрыя-Баляслава тэрыторый. 

Паколькi шлюб з Альдонай, як i наступныя, не прынёс К. законных сыноу, ён прымау захады па забеспячэнню пераемнасцi сваёй улады. З мэтай урэгуляваць гэтае i iнш. пытаннi мiждзяржауных адносiн у Цэнтральнай Еуропе была арганiзаваная серыя сустрэч (з 1335) у вянгерскiм г. Вышэградзе з удзелам К., вянгерскага караля Людовiка I (пляменнiка К.) i чэшскага караля Яна Люксембурга, якая стала правобразам сучаснай Вышэградскай групы краiн (Польшча, Венгрыя, Чэхiя i Славакiя). У вынiку было дамоулена, што польскi трон у выпадку, калi Казiмiр памрэ без законных спадкаемцау, пераходзiць да Людовiка. Пасля перыяду зблiжэння з ВКЛ (1356—1366) узнавiу барацьбу за Валынь, якая працягвалася i пры яго наступнiку Людовiку.

Лiт.: Довнар-Запольский М.В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Киевские университетские известия. 1896. № 8; Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987; Рудзкi Э. Ганна Альдона, дачка Гедымiна, жонка польскага караля Казiмiра Вялiкага // Спадчына, № 5. 1993. 
 

  Канстанцкі сабор 1414-18

Канстанцкi сабоp 1414—1418, Сабор каталiцкай царквы (афiцыйна — 16-ты усяленскi) у пауднёванямецкiм г. Канстанц, склiканы з мэтай пакласцi канец яе расколу. На момант пачатку сабору дзейнiчалi тры папы i асаблiвы размах набылi розныя “ерасi” — паслядоунiкау Я. Гуса у Чэхii, Дж. Уiклiфа у Англii i г.д., барацьба з якiмi з iнiцыятывы германскага iмператара Сiгiзмунда i антыпапы Яна XXIII выйшла на першы план у дзейнасцi К. с. У 1415 на саборы быу асуджаны i спалены Я. Гус, што стала штуршком да серыi гусiцкiх войн у Цэнтр. Еуропе. У 1417 скасаваныя паунамоцтвы усiх ранейшых папау i абраны адзiны папа Марцiн V. Было абвешчана вяршынства саборау над папамi, правы i даходы якiх мусiлi быць iстотна урэзаныя (што у далейшым не выконвалася). 

К. с. быу i буйнейшым дыпламатычным кангрэсам, на якiм вырашалiся важнейшыя мiжнародныя пытаннi, перш за усё звязаныя з прэтэнзiямi iмператара Сiгiзмунда на палiтычную гегемонiю у Еуропе. Актыуны удзел у працы К. с. прымала ВКЛ, аутарытэт якога пасля Вялiкай вайны 1409—1411 значна узрос. В. кн. Вiтаут некалькi раз накiроувау у Канстанц свае дэлегацыi. Так, у 1415 падольскi староста Гедыгольд прапаноувау перавесцi Тэутонскi Ордэн, якi згубiу фармальныя падставы для сваёй дзейнасцi у Прыбалтыцы пасля хрышчэння Жмудзi у 1413, блiжэй да Асманскай iмперыi — у Пауночнае Прычарнамор’е цi на Кiпр i абвяргау абвiнавачваннi у патаемным супрацоунiцтве Вiтаута з асманамi. У 1416 значная увага была удзеленая К. с. спрэчкам памiж ВКЛ i Ордэнам за Жмудзь: 13.2. разглядалася скарга (Proposicio Samaytarum) ахрышчаных жмудзiнау на уцiск з боку крыжакау, якiя працягвалi свае рабаунiчыя наезды, апрацаваная польскiм юрыстам Паулам Уладковiчам, праф. Кракаускай акадэмii. 17.6.1416 сабор прыняу кампрамiснае рашэнне па справе Жмудзi, паводле якога у адмiнiстрацыйным дачыненнi яна падпарадкоувалася iмператару Сiгiзмунду (г.зн. фактычна Ордэну), а у царкоуным — польскiм i лiтоускiм бiскупам (было вырашана стварыць асобную дыяцэзiю). 11.8.1416 львоускi арцыбiскуп Ян Жэшоускi i вiленскi бiскуп Пётр Ястрэмбец былi прызначаныя дэлегатамi К. с., якiя мусiлi здзейснiць гэтыя рашэннi на месцы, працягнуць хрышчэнне жмудзiнау, арганiзаваць дыяцэзiю i пачаць пабудову кафедральнага касцёлу. У 1417 на К. с. прысутнiчау “герцаг Павел з сапрауднай Русi, падначалены герцагу Вiтауту” i г.д. Асаблiва прадстаунiчая дэлегацыя на чале з кiеускiм мiтрапалiтам Цамблакам была накiраваная у Канстанц у 1418. У яе уваходзiлi праваслауныя епiскапы з розных епархiй ВКЛ i Малдовы, а таксама свецкiя прадстаунiкi Кiева, Смаленска, Вялiкага Ноугарада i iнш. гарадоу. Яе мэтай было заключэнне унii памiж праваслаунай i каталiцкай цэрквамi на тэрыторыi ВКЛ, а таксама прызнанне сюзэрэнiтэта Вiтаута над Малдовай i Вялiкi Ноугарадам. (У вынiку гэтых захадау Марцiн V прызначыу яго генеральным вiкарыем Ноугарада). У лютым 1418 Цамблак прысягнуу Марцiну V ад iмя праваслаунай царквы ВКЛ. Спроба унii, аднак, засталася нерэалiзаванай з-за супрацiулення праваслаунага духавенства ВКЛ i пазiцыi канстантынопальскага патрыярхату. 

Каштоунай крынiцай для вывучэння гiсторыi Беларусi i ВКЛ з’яуляецца “Хронiка Канстанцскага сабору” баварца Ульрыха фон Рыхенталя, у якой, у прыватнасцi, неаднакратна згадваецца Белая Русь. Так, апiсваючы урачысты уезд дэлегацыi Цамблака 19 лютага 1418, хранiст занатавау: “У суботу, на 19 дзень месяца лютага, прыехау высакародны пан Георг, арцыбiскуп Кiеускi, з краiны Белай Русi, са Смаленска”. Пазбаулены Вiтаутам улады апошнi нашчадак вялiкага смаленскага княжэння Фёдар Юр’евiч, у 1404—1412 служылы князь Вялiкага Ноугарада, фiгуруе у хронiцы як “Фёдар, герцаг Белай Русi i гаспадар Смаленска”. Яшчэ у адным месцы Рыхенталь вылучае тры “катэгорыi” рускiх: сапраудныя рускiя, чырвоныя рускiя, белыя рускiя; краiна i горад Вялiкi Ноугарад, якiя ёсць хрысцiянскiмi”. Хронiка Рыхенталя пацвярджае разуменне Белай Русi як сiнонiму Вялiкага Ноугарада, характэрнае перш за усё для нямецкамоунай лiтаратуры XIII—XVI ст. У дадазеным да хронiкi гербоунiку змешчаныя каляровыя выявы гербоу Фёдара i Вiтаута. 

Лiт.: Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882; Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899; Chodynicki K. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Warszawa, 1934; Грабарь В.Э. Вселенские соборы западно-христианской церкви и светские конгрессы XV в. // Средние века. Вып. 2, 1946; Ulrich Richental. Das Konzil zu Konstanz. Faksimileausgabe. Starnberg — Konstanz — Stuttgart, 1964; Begunov Ju. “Weisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980; Blaszczyk Gr. Diecezja zmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznan, 1993.
 

  Крыжовыя паходы

Крыжовыя паходы, агульная назва ваенна-палiтычных кампанiй, якiя праводзiлiся зах.-еур. феадаламi у XI—XV ст. пад рэлiгiйнымi лозунгамi з санкцыi папскага прэстолу. У вузкiм сэнсе — серыя такiх паходау на Блiзкi Усход (1096—1270; прынята разлiчаць 8 к.п.) пачаткова з мэтай вызвалення тэрыторый, на якiх узнiкла хрысцiянства, з-пад улады “няверных”, а фактычна i у iнтарэсах феадалау Зах. Еуропы, якiя iмкнулiся да набыцця новых земляу i прыгонных, новых прадметау раскошы, i у iнтарэсах эканамiчна развiтых гарадоу Паун. Iталii, якiя уступiлi у фазу перадкапiталiстычнага развiцця i былi зацiкауленыя у развiццi гандлёвых сувязяу з краiнамi Усходу. Перад пачаткам першага к.п., на саборы у г. Клермон (Францыя), у 1095, яго удзельнiкi далi воту вызвалiць гроб гасподнi у Ерусалiме, у знак чаго нашылi на сваiх строях чырвоны крыж, адкуль паходзiць назва удзельнiкау усiх к.п. — крыжакi. Папы дакляравалi iм адпушчэнне усiх грахоу, здзейсненых пад час к.п. Найбольш важныя з паходау на Блiзкi Усход: 1-шы (1096—1099), самы паспяховы, у ходзе якога былi адваяваныя у мусульманау Палестына з Ерусалiмам (iзноу страчаны хрысцiянамi у 1187), Сiрыя i частка Малой Азii i створаныя першыя дзяржавы крыжакау; i 4-ты (1202—1204), якi скончыуся разгромам i разрабаваннем Канстантынопаля i стварэннем крыжацкiх дзяржау на тэрыторыi Вiзантыйскай iмперыi. З падзеннем крэпасцi Ака (1291) крыжакi страцiлi усе iх тэрытарыяльныя набыткi на Блiзкiм Усходзе, апроч астравоу Усх. Мiжземнамор’я, захопленых асманамi у XVI ст. Нягледзячы на заваёунiчы i рабаунiцкi характар гэтых к.п. i iх канчатковую няудачу, яны паспрыялi паскарэнню эканам. i сацыяльнага развiцця краiн Зах. Еуропы, iдэйнай i культурнай кансалiдацыi еурапейскiх народау, мадэрнiзацыi iх быта i светапогляда, пазнаёмiлi еурапейцау з навуковымi i тэхнiчнымi дасягненнямi мусульманскiх краiн. 

К.п. абвяшчалiся i усе ваенныя акцыi “у абарону каталiцкай веры” з афiцыйнай санкцыi i пры масiраванай прапагандзе рымскага папы. Масiраваныя царкоуная i свецкая прапаганда стваралi атмасферу рэлiгiйнай, расавай i этнiчнай нецярпiмасцi да усiх некаталiкоу: яурэяу i мусульманау Iспанii i Паун. Афрыкi, паганскiх зах.-славянскiх, фiнскiх i балцкiх народау, правасл. грэкау i усх. славянау i г.д., якiя часта аб’ядноувалiся штучным тэрмiнам сарацыны. “Ворагамi веры” адвольна абвяшчалiся i носьбiты сапраудных цi уяуных ерасяу (альбiгойцы, гусiты i iнш.), часам палiтычныя ворагi папства цi яго хауруснiкау. У XII ст. на Блiзкiм Усходзе i на Пiрэнейскiм паувостраве сфармiравалiся асобыя духоуна-рыцарскiе каталiцкiя ордэны, якiя вялi рэй у арганiзацыi к.п., у т.л. Тэутонскi ордэн (з 1198). Пасля няудачы 5-га к.п. (1217—1221) апошнi перанес сваю дзейнасць спачатку на плато Бырса на тэр. сучаснай Румынii, дзе мусiу баранiць Венгерскае каралеуства ад полауцау, а затым у Прусiю (1226), дзе з iнiцыятывы удзельных польскiх князёу i першага бiскупа Прусii Хрысцiяна Дабжынскiм ордэнам з 1217 вялiся к.п. супраць прусау. Толькi з 1217 па 1265 папамi было абвешчана каля 114 к.п. ва Усх. Прыбалтыцы. Але пачалiся к.п. супраць народау Усх. Еуропы, якiя часам абазначаюць тэрмiнам “Пауночныя к.п.”, значна раней: з 1147 нямецкiя рыцары з блаславення папы пачалi наступ на палабскiх славянау, з 1155 шведы на фiнау, з апошняй трэцi XII ст. датчане, немцы i iнш. на эстау i лiвау. Карныя дзеяннi супраць гэтых народау апраудвалiся неабходнасцю выратавання iх душ, магчымае нiбыта толькi пры хрышчэннi па каталiцкiм абрадзе. Да уласна крыжакау Прусii i Iнфлянтау, прафесiяналау захопнiцкiх войнау, далучалiся т.зв. пасобнiкi, якiя давалi воту часовага удзелу у вайне з “нявернымi”, што лiчылася маральным абавязкам зах.-еур. рыцара. У XIV ст. Усходняя Прыбалтыка, разам з Гранадай, Кiпрам, Балканамi i iнш. месцамi, дзе рэгулярна адбывалiся к.п., уваходзiла у своеасаблiвы “вялiкi тур”, прайсцi выпрабаванне якiм лiчылася за гонар кожнаму высакароднаму феадалу. Сярод найбольш славутых пасобнiкау былi чэшскiя каралi Пшэмысл II Отакар (заснавальнiк Кёнiгсберга у 1255), Ян Люксембург (1329), будучы iмператар Святой Рымскай iмперыi Карл ІV; венгерскi кароль Людвiк I (1345); Генры Дэрбi, будучы англiйскi кароль Генры ІV Ланкастэр (1390—1392). 

У 1186 з пабудовы ням. мiсiянерам Мейнардам у Iкескюле (Нiжняе Падзвiнне) першага касцёла пачалося хрышчэнне лiвау, якое суправаджалася захопамi земляу i запрыгоньваннем мясцовага насельнiцтва, выклiкаушы сутыкненне крыжакау з Герцыке i Кукейнасам, васальнымi княствамi Полацкай зямлi. У 1202 быу заснаваны Iнфляцкi Ордэн (Мечаносцау), якi пасля катастрафiчнага разгрому яго лiтоуцамi i земгаламi у Саулескай бiтве 1236 злiуся з Тэутонскiм Ордэнам. Раней, у 1235, да таго далучылася i большая частка братоу Дабжынскага ордэна; тая частка апошняга, якая захавала самастойнасць, была разбiтая Данiлам Галiцкiм у Драгiчынскай бiтве 1238. Iншыя буйныя бiтвы з крыжакамi адбылiся на Чудскiм возеры (1242), ля воз. Дурбе (1260), на р. Страве (1346). У ходзе пруска-тэутонскiх войнау 1230—1283 Ордэн цалкам захапiу землi прусау, зах. лiтоуцау (надрувау, скалвау) i часткова ятвягау, вёу бесперапынныя войны на шырокiм фронце ад Чудскага возера да р. Нарэу супраць ВКЛ i усходнеславянскiх дзяржау — Полацка, Пскова, Вял. Ноугарада i Галiцка-Валынскага княства. Стратэгiчныя планы прыбалтыйскiх крыжакау прадугледжвалi захоп тэрыторый сучасных Польшчы, Лiтвы, Беларусi, Украiны, Малдовы, Паун.-Зах. Расii. З канца XIII ст. па 1410 яны здзейснiлi больш за 140 нападау на Лiтву i Беларусь, у адказ беларускiя i лiтоускiя атрады зрабiлi больш за 60 рэйдау на крыжацкую тэрыторыю. З канца XIV ст. асноуным аб’ектам крыжацкай агрэсii стала Жэмайцiя (Жмудзь), якая аддзяляла Прусiю ад Лiвонiю. Нягледзячы на часовыя уступкi гэтай стратэгiчнай тэрыторыi Ордэну (гл. Салiнскi дагавор 1398, Рацёнжскi дагавор 1404) ВКЛ удалося захаваць Жмудзь за сабой. 

Лiтва, а затым i Польшча неаднакратна (1356, 1415, 1454 i iнш.) прапаноувалi перанесцi дзейнасць крыжакоу у Пауночнае Прычарнамор’е з мэтай абароны хрысцiянскага свету ад татарау i туркау, але гэтыя прапановы нязменна адхiлялiся. З хрышчэннем лiтоуцау (1387) i жмудзi (1413) гублялiся фармальныя падставы для вядзення к.п. у Прыбалтыцы. Афiцыйна яны былi спыненыя 9.9.1403, калi папа Банiфацый IX забаранiу Ордэну нападаць на ВКЛ i Польшчу, але iх фактычным працягам былi, у прыв., Вялiкая вайна 1409—1411 i Трынаццацiгадовая вайна 1454—1466. Вырашальнай у спыненнi к.п. у Прыбалтыцы была Грунвальдская бiтва 1410. Апошнюю рысу пад iмi падвяла секулярызацыя Тэутонскага Ордэна у 1525, калi ён быу ператвораны у васальнае Польшчы Прускае герцагства. 

У вынiку к.п. нямецкiмi рыцарамi былi заняволеныя лiвы, эсты, куршы, латгалы, часткова земгалы i селы, знiшчаныя цi асiмiляваныя прусы, ятвягi, палабскiя славяне. Разам з тым яны аб’ектыуна спрыялi кансалiдацыi рознаэтнiчнага i рознавернага насельнiцтва Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву — ВКЛ, уключэнню апошняга у арбiту зах.-еур. цывiлiзацыi, у прыв., запазычанню некаторых норм i форм грамадскага жыцця. З мэтай супольнай абароны ад крыжакау Польшчай i ВКЛ была заключаная Крэуская унiя 1385, якая мела вырашальнае значэнне для гiстарычнага лёсу народау гэтых дзяржау. 

Лiт.: Pakarklis P. Kryziuociu valstybes santvarkos bruozai. Kaunas, 1948; Lietuviu karas su kryziuociais. Vilnius, 1964; Urban W. The Baltic Crusade. Chicago, 1975; Шаскольский И. П. Борьба Руси против крестоносной агрессии на берегах Балтики в XII—XIII вв. Л., 1978; Christiansen E. The Northern Crusades: The Baltic and the Catholic Frontier. 1100—1525. London, 1980; Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996. 
 


біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english
картаграфiя  
|   хронiка Белай Русi   |   матэрыялы па картаграфii   |   іканаграфiя
матэрыяльная культура  
|   артыкулы   |   радыёперадачы   |   іншыя артыкулы
камунікат  
|   аўтары

© Copyright Ales' Bely 2004