Ніна БАРШЧЭЎСКАЯ

:: аўтары    |    :: камунікат    |    :: радыё палёнія   



:: біяграма

:: артыкулы

   :: эміграцыя пра
      мову

   :: беларуская
      мова

   :: гаворкі
   ::
мужыцкая
      праўда


:: кнігі

:: аўтары
:: камунікат
:: радыё палёнія

 

 

 

 

 


Баршчэўская Ніна

(29.06.1956, вёска Козьлікі Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), кандыдат філялягічных навук, беларускі грамадзкі й культурны дзеяч.


Ніна Баршчэўская нарадзілася ў беларускай сялянскай сям’і. Вучылася ў вясковых школах Кожына й Гародчына. Зь дзяцінства вывучала беларускую мову. Пасьля заканчэньня васьмі клясаў паступіла ў Агульнаадукацыйны Ліцэй зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім, які закончыла ў 1975 г. Затым вучылася на Катэдры Беларускай Філялёгіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту (1975–1980), дзе паглыбляла свае веды па беларускай мове й літаратуры. Тэмай дыплёмнай працы сталі беларускія гаворкі Беласточчыны. Праходзіла навуковую стажыроўку на той жа катэдры, дзе працуе па сёньняшні дзень. У 1988 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю пра дыялектызмы ў беларускай мове. Займаецца праблемай стаўленьня беларускай эміграцыі да роднае мовы. У падрыхтоўцы навуковых прац ёй дапамаглі: прафэсар Леў Шакун і айцец Аляксандар Надсан, а таксама стажыроўка на Катэдры Беларускай Мовы Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту ў Менску ды ў Беларускай Бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Яшчэ адна дзялянка працы Ніны Баршчэўскай — Беларуская Рэдакцыя Польскага Радыё.

Ніна Баршчэўская — аўтарка шматлікіх навуковых публікацыяў. Сярод іх: «Некалькі меркаваньняў пра зьмены значэньняў лексэм, абумоўленых моўнай інтэрфэрэнцыяй», «Вясельны абрад на Беласточчыне: сэмантычна-параўнальны аналіз», «Моўныя вэрсіі газэты «Мужыцкая Праўда», «Пра дыялектызмы ў мове Янкі Купалы», «Пра дыялектызмы ў мове Якуба Коласа», «Пра дыялектызмы ў беларускай літаратурнай мове», «Беларусь і Польшча — скрыжаваньне шляхоў», «Моўныя пытаньні на старонках беларускіх эміграцыйных выданьняў у Нямеччыне», «Ідэя абароны беларускай мовы на старонках «Бацькаўшчыны» і інш. Яе артыкулы зьяўляліся на старонках розных пэрыядычных выданьняў Польшчы й Беларусі. У суаўтарстве былі ёю распрацаваныя праграмы для школ з вывучэньнем беларускае мовы. Была рэдактарам «Беларускага календара» на 1989 і 1992 гады. Выступала з дакладамі на розных міжнародных навуковых канфэрэнцыях. Прымала ўдзел у ІІ і ІІІ Міжнародных Кангрэсах Беларусістаў.

Ірына Тамільчык

крыніца: КАНТАКТЫ І ДЫЯЛЁГІ, 9/2000

 

АРТЫКУЛЫ

Польска-беларускія моўныя сувязі...

Беларуская эміграцыя пра нацыянальную мову

Клопат Бацькаўшчыны пра чысьціню беларускае мовы

Беларуская культурна-асьветніцкая дзейнасьць у Польшчы

Język a tożsamość narodowa Białorusinów

Эміграцыйная газэта „Бацькаўшчына” пра школьную сыстэму БССР

Эміграцыйная газэта „Бацькаўшчына” ў абароне роднае мовы

Моўныя пытаньні на старонках беларускіх эміграцыйных выданьняў у Нямеччыне

Нацыянальная мова ў дасьледаваньнях беларускага эміграцыйнага асяродка ў Каўнасе

Русыфікацыя беларускае мовы ў асьвятленьні газэты „Беларус”

© COPYRIGHT 2004 Nina BARSZCZEWSKA